PRADMOVA

Фестываль інтэлектуальнай кнігі

*** 21, 22, 30 кастрычніка 2023, анлайн

Анлайн-праграма мерапрыемстваў фестываля Pradmova. Час мерапрыемстваў GMT+02:00 Цэнтральнаеўрапейскі час (Варшава). 30 кастрычніка – GMT +01:00 (з-за пераводу на зімовы час).

Праграма клікабельная, калі ласка, націсніце на імпрэзу, каб пабачыць апісанне, удзельнікаў і спасылкі на рэгістрацыю.

Усе трансляцыі будуць дасяжныя ў пазначаныя дату і час у суполцы фестываля ў Facebook: https://www.facebook.com/pradmova (акрамя сустрэчы з Эліс Бемпарад – на яе трэба рэгістравацца асобна, яна будзе ў Zoom).

21 кастрычніка 2023, анлайн
Час Мерапрыемства і яго ўдзельнікі
12.00 - 13.30 Дэкаланіяльнае пісьмо: што гэта значыць? Дыскусія ад Лабараторыі фемінісцкага пісьма "Расцяжэнне" пры ўдзеле Вольгі Касцюк, ганны отчык, Чынгіза Палятаева. Мадэратар:ка тоні лашдэн
15.00 - 16.30 Да 500-годдзя "Песні пра зубра" Міколы Гусоўскага: гутарка з Каралінай Мацкевіч і Жаннай Некрашэвіч-Кароткай
16.45 - 18.00 "Гісторыя рознічнага гандлю ў Беларусі". Размова з гісторыкам Захарам Шыбекам. Сустрэчу вядзе гісторык - Віктар Якубаў.
18.15 - 19.15 Прывіды і настальгія − пісьмо з ніадкуль пра Беларусь як успамін: размова з пісьменніцай Таццянай Заміроўскай
19.30 Беларусь дрэйфуе на поўнач: анлайн-прэзентацыя зборніка выбранай паэзіі Адальстэйн А. Сігюрдсана “Чорнае неба”. Анонс новай серыі перакладной паэзіі “Вершы на асфальце”. Удзельнікі Адальстэйн Сігюрдсан, Марыя Пушкіна, Марыя Мартысевіч, Уладзімір Лобач
22 кастрычніка 2023, анлайн
30 кастрычніка 2023, анлайн