PRADMOVA

Фестываль інтэлектуальнай кнігі

“Вайна, гендар і попел: лёсы людзей і кніг на Крывавых землях Усходняй Еўропы”. Размова з даследчыцай Марсі Шор

Арганізатары: Фестываль PRADMOVA

Удзельнікі: амерыканская даследчыца Марсі Шор, вядзе гутарку Павел Баркоўскі

22 кастрычніка 2023, анлайн, 18.00-19.30

Марсі Шор (Marci Shore) — амерыканская даследчыца кафедры інтэлектуальнай гісторыі Ельскага ўніверсітэта, дзе яна спецыялізуецца на гісторыі літаратурнага і палітычнага ўзаемадзеяння з марксізмам і фенаменалогіяй.

Шор — аўтар «Ікры і попелу: жыццё і смерць варшаўскага пакалення ў марксізме, 1918–1968», біяграфіі польскіх і польска-габрэйскіх пісьменнікаў, якія цягнуліся да марксізму ў ХХ стагоддзі; і «Смак попелу», даследаванне прысутнасці камуністычнага і нацысцкага мінулага ў сучаснай Усходняй Еўропе. Таксама яна аўтарка кнігі The Ukrainian Night: An Intimate History of Revolution (Yale University Press, 2017) пра падзеі ўкраінскага Майдану і яго наступствы. Размова па-англійску з перакладам на беларускую.

Час мерапрыемстваў GMT+02:00 Цэнтральнаеўрапейскі час (Варшава). Трансляцыя мерапрыемства будзе дасяжная ў пазначаныя дату і час у суполцы фестываля ў Facebook.

Дадаць падзею ў гугл-каляндар

Tags: