PRADMOVA

Фестываль інтэлектуальнай кнігі

“Савецкая Беларусь” часоў Міхася Чарота: выбраныя артыкулы”. Размова з даследчыцай Ганнай Севярынец

Арганізатары: Фестываль PRADMOVA

Удзельнікі: Ганна Севярнец

22 кастрычніка 2023, анлайн, 14.40 – 15.45

Да выдання рыхтуецца кніга “Савецкая Беларусь” часоў Міхася Чарота: выбраныя артыкулы”. Яе скразная тэма – беларуская савецкая паўсядзённасць у памяці газетнага радка. Беларусізацыя, жыццё гораду, суды, жыццё паляўнічых – панарама праз газетныя рэпартажы. Таксама кніга ўтрымлівае вялікі архіўны дадатак.

Пра ідэю выдання, знаходкі і загадкі падчас архіўнай працы паразмаўляем з даследчыцай і ўкладальніцай кнігі Ганнай Севярынец.

Час мерапрыемстваў GMT+02:00 Цэнтральнаеўрапейскі час (Варшава). Трансляцыя мерапрыемства будзе дасяжная ў пазначаныя дату і час у суполцы фестываля ў Facebook.

Дадаць падзею ў гугл-каляндар

Tags: