PRADMOVA

Фестываль інтэлектуальнай кнігі

Паказ спектакля “Плошча Перамогі” ад Купалаўцаў (патрабуецца квіток)

Арганізатары: фестываль PRADMOVA

Удзельнікі: Мікалай Стонька, Ігар Сігоў, Аляксандр Зелянко, Кацярына Яворская, Яўгенія Кульбачная, Алег Гарбуз, Кірыл Гарбуз (сын Алега на эпізадычнай ролі), Валянціна Гарцуева, Аляксандр Гарцуеў, Зоя Белахвосцік, Сяргей Чуб, Аляксандр Казела, Пётр Непагода.

7 кастрычніка 2023, Варшава, 19.00-21.20 

Месца правядзення спектаклю: Sala Widowiskowa Ośrodka Kultury Ochoty, ul. Radomska 13/21

КУПІЦЬ КВІТОК

Спектакль паводле аднайменнага рамана Альгерда Бахарэвіча, што, на думку самога аўтара, “толькі прыкідваецца гістарычным”. Падзеі адбываюцца невядома дзе і невядома калі, але ўзнікае вострае пачуццё нечага знаёмага, ужо не аднойчы перажытага.

Падчас вайны ў адным горадзе быў прыняты жорсткі закон: неадкладна вешаць тых, хто прыносіць дрэнныя весткі. Аднак каралеўскаму вестуну шкада развітвацца з жыццём і ён вырашае ілгаць, абвяшчаючы перамогу. Так прыгоды пачынаюцца не толькі ў пасланца Лёксы Шпуля, але і ва ўсіх жыхароў горада. Калі вы таксама жывяце ў каралеўстве, дзе пануюць Страх і Хлусня (ці дзесь непадалёк), сюжэт будзе іскрыцца для вас актуальнасцю. Бо страх не змагчы ані пяхотай, ані кавалерыяй. Дарога да Плошчы Перамогі пакручастая, і ў нашым каралеўстве метро туды яшчэ не праклалі. Хто дойдзе?

Пра аўтара:
Альгерд Бахарэвіч – пісьменнік і перакладчык, сапраўдны феномен сучаснай беларускай літаратуры. Аўтар манументальнай прозы і грунтоўных эсэ, якія даследуюць умовы панавання дыктатуры і заўзята прэпаруюць светапогляд беларусаў як нацыі. Творы Альгерда Бахарэвіча перакладзеныя на многія замежныя мовы, спектаклі на іх падставе нязменна збіраюць поўныя залы.

Пра рэжысёра:
Аляксандр Гарцуеў – акцёр, рэжысёр і педагог. Як штатны рэжысёр працаваў у Купалаўскім тэатры, дзе паставіў такія культавыя спектаклі як “Брат мой, Сіман”, “Івона, прынцэса Бургундская”, “Не мой”, “Людзі на балоце”. З 2012 да 2021 года – мастацкі кіраўнік Рэспубліканскага тэатра беларускай
драматургіі. Як выкладчык прывёў у прафесію цэлую генерацыю таленавітых рэжысёраў.

Рэжысёр пра спектакль:
Спектакль “Плошча Перамогі” – гэта гістарычна недакладная фантасмагарычная прыпавесць паводле аднайменнага рамана Альгерда Бахарэвіча. Дзе і калі адбываюцца падзеі? Нідзе і ніколі. Пра што спектакль? Пра тое, што калі нехта, апантаны прагай улады, сам верыць ва ўласную хлусню, ён абавязкова прывядзе і сябе, і ўсю краіну да катастрофы. Гісторыя сведчыць, што хлусня засмоктвае не толькі папуліста, але і ўсіх, хто яму паверыў. І нам сёння як ніколі важна супрацьстаяць палітычнаму маніпуляванню.

Ролі выконваюць:
Мікалай Стонька, Ігар Сігоў, Аляксандр Зелянко, Кацярына Яворская, Яўгенія Кульбачная, Алег Гарбуз, Кірыл Гарбуз (сын Алега на эпізадычнай ролі), Валянціна Гарцуева, Аляксандр Гарцуеў, Зоя Белахвосцік, Сяргей Чуб, Аляксандр Казела, Пётр Непагода.

Tags:

спектакльПлошча ПерамогіКупалаўцыВаршаваАльгерд Бахарэвіч2023