Pradmova

ФЕСТЫВАЛЬ ІНТЭЛЕКТУАЛЬНАЙ КНІГІ

Вядомыя пераможцы конкурса ART PRADMOVA

1 min read

Падчас фестывалю інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA, які прайшоў 12-16 лістапада ў Варшаве, былі абвешчаныя пераможцы мастацкага конкурсу ART PRADMOVA. Таксама там жа была арганізаваная выстава пераможцаў.

Сябры журы гэтага сезона ART PRADMOVA: Зміцер Герасімовіч, Раман Сустаў, Артур Вакараў, Алена Дашкевіч, Алена Жданоўская.

Лаўрэатамі конкурса ў шасці намінацыях сталі:

1. Арт-бук (любое нетыражнае выданне з выразнай мастацкай канцэпцыяй)

Таццяна Дзівакова. Кніга «Разнадрэўе»

2. Тыражная кніга (друкаванае ці лічбавае выданне або макет кнігі);

Марыя Платонава. Сшытак-дапаможнік «Першыя крокі па беларуску»

3. Ілюстрацыя (за найлепшую тэхніку выканання)

Darina Bovdilova

4. Ілюстрацыя (за наватарства/эксперымент)

Аліна Одрэн. Макет кнігі «The Absolute Factory»

5. Ілюстрацыя (за лепшае прачытанне тэмы)

Дар’я Бурвель. Кніга «Няўважлівая мама згубілася»

6. Гран-пры фестывалю (за самы выбітны твор).

Doсtor Oy. Ілюстрацыі

Журы таксама адзначыла працы:

  • Антон Енушэўскі. Міфалогія «Бабуліны казкі»
  • Вольга Пранкевіч. Ілюстрацыі анлайн-часопісу «Сойка»

  • Сафія Казанцава. Ілюстрацыі. Мойшэ Кульбак «Вершы» 

  • Вольга Зароўская. Ілюстрацыі «Зіма ў Гданьску», Я. Баршчэўскі «Шляxціц Завальня…»

  • Кацярына Смольская. Макет кнігі «Выбраныя вершы»