Вядомыя пераможцы конкурса ART PRADMOVA
1 min read
Падчас фестывалю інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA, які прайшоў 12-16 лістапада ў Варшаве, былі абвешчаныя пераможцы мастацкага конкурсу ART PRADMOVA. Таксама там жа была арганізаваная выстава пераможцаў.
Сябры журы гэтага сезона ART PRADMOVA: Зміцер Герасімовіч, Раман Сустаў, Артур Вакараў, Алена Дашкевіч, Алена Жданоўская.
Лаўрэатамі конкурса ў шасці намінацыях сталі:
1. Арт-бук (любое нетыражнае выданне з выразнай мастацкай канцэпцыяй)
Таццяна Дзівакова. Кніга «Разнадрэўе»





2. Тыражная кніга (друкаванае ці лічбавае выданне або макет кнігі);
Марыя Платонава. Сшытак-дапаможнік «Першыя крокі па беларуску»



3. Ілюстрацыя (за найлепшую тэхніку выканання)
Darina Bovdilova





4. Ілюстрацыя (за наватарства/эксперымент)
Аліна Одрэн. Макет кнігі «The Absolute Factory»


5. Ілюстрацыя (за лепшае прачытанне тэмы)
Дар’я Бурвель. Кніга «Няўважлівая мама згубілася»





6. Гран-пры фестывалю (за самы выбітны твор).
Doсtor Oy. Ілюстрацыі





Журы таксама адзначыла працы:
- Антон Енушэўскі. Міфалогія «Бабуліны казкі»
- Вольга Пранкевіч. Ілюстрацыі анлайн-часопісу «Сойка»



- Сафія Казанцава. Ілюстрацыі. Мойшэ Кульбак «Вершы»



- Вольга Зароўская. Ілюстрацыі «Зіма ў Гданьску», Я. Баршчэўскі «Шляxціц Завальня…»

- Кацярына Смольская. Макет кнігі «Выбраныя вершы»
