Фестываль інтэлектуальнай кнігі

Збор заявак на конкурс-выставу маладых ілюстратараў і дызайнераў кнігі “Арт-Прадмова”

1 min read

ІІ Беларускі фестываль інтэлектуальнай кнігі “Прадмова”

абвяшчае конкурс-выставу маладых ілюстратараў і дызайнераў кнігі

“Арт-Прадмова”

 

Дыпломы і ўзнагароды ўдзельнікі конкурса-выставы змогуць атрымаць па наступных намінацыях:

 

  1. Арт-бук (любое нетыражнае выданне з выразнай мастацкай канцэпцыяй);
  2. Тыражная кніга (друкаванае ці лічбавае выданне або макет кнігі);
  3. Ілюстрацыя (за лепшую тэхніку выканання);
  4. Ілюстрацыя (за наватарства/эксперымент);
  5. Ілюстрацыя (за лепшае прачытанне тэмы);
  6. Гран-пры фестывалю (за самы выбітны твор).

 

Конкурс-выстава “Арт-Прадмова” дае цудоўную магчымасць маладым творцам не толькі даведацца кампетэнтнае меркаванне вядомых майстроў пра свае працы, але і звярнуць на сябе ўвагу беларускіх выдаўцоў і глядачоў, даруе шанец атрымаць новыя цікавыя замовы і зрабіцца лепш бачнымі ў публічнай прасторы.

 

Умовы ўдзелу ў конкурсе.

  1. Конкурс-выстава праводзіцца на аснаванні Статута.
  2. Удзельнікі конкурса маюць быць ва ўзросце ад 17 да 35 год уключна на момант правядзення конкурса.
  3. На конкурс прымаюцца працы, выкананыя ў любых тэхніках (выдадзеныя ці нявыдадзеныя): ад аднаго ўдзельніка на конкурс можа быць пададзена толькі адна заяўка (максімальна адзін твор/аб’ект, да 5 ілюстрацый на разгляд журы)
  4. Усе заяўкі падаюцца ў электроннай форме да 15 сакавіка 2019 г. ўключна на адрас: <art.pradmova@gmail.com>. Заяўка мусіць утрымліваць кароткія звесткі пра ўдзельніка (імя, прозвішча, год і месца нараджэння, адукацыя), прапанаваны твор (назва, арыгінальны памер, тэхніка выканання, год стварэння) і мець прыкладзеныя выявы аб’ектаў (кніг/ілюстрацый) у лічбавай форме (разрашэнне 300 dpi).
  5. Арыгінальныя творы (не ў лічбавай форме) таксама прымаюцца да разгляду да 15 сакавіка 2019 г. пры ўмове іх аздаблення ў пашпарту пад стандартныя памеры рамак (50х60, 60х80, 90х70, 100х70 на выбар) ці ў аўтарскім афармленні (рамы, друк на пенакардоне, пластыку і т.п.) з абавязковай электроннай рэгістрацыяй заяўкі. Творы прымаюцца пад вопіс. Кантактны тэлефон: +375447958355 альбо пішыце на пошту <art.pradmova@gmail.com>
  6. Удзельнікі конкурсу даюць свой дазвол на выкарыстанне іх твораў (ці іх фрагментаў) арганізатарамі фестывалю інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” у рэкламных ці экспазіцыйных мэтах на час падрыхтоўкі і правядзення фестывалю (па выніках адбору журы конкурса).

 

Шорт-ліст конкурса-выставы будзе абвешчаны на працягу 10 дзён пасля завяршэння прыёму прац. Лепшыя творы па выніках працы журы конкурса будуць выстаўленыя на адмысловай экспазіцыі конкурсных прац ў межах ІІ Беларускага фестывалю іінтэлектуальнай кнігі “Прадмова”. Выстава і фестываль будуць адбывацца 4-7 красавіка 2019 г. у культурным інкубатары ОК16 (вул. Кастрычніцкая, 16, Мінск). Цырымонія ўшанавання пераможцаў конкурса адбудзецца ў нядзелю, 7 красавіка 2019 г. на фестывалі інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” паводле праграмы мерапрыемстваў.

 

Арганізатары: Аргкамітэт па правядзенню фестывалю інтэлектуальнай кнігі “Прадмова”.

 

Журы конкурса: Павел Татарнікаў (Мінск), Зміцер Герасімовіч (Мінск), Алена Дашкевіч (Мінск), Алесь Суша (Мінск), Кацярына Ізафатава (Мінск), Аляксандр Кулажанка (Мінск), Раман Сустаў (Мінск), Руслан Найдзен (Мінск), Таццяна Сіплевіч (Мінск), Вольга Крупянкова (Мінск).

Куратар конкурса: мастак, дызайнер – Зміцер Герасімовіч.

2 thoughts on “Збор заявак на конкурс-выставу маладых ілюстратараў і дызайнераў кнігі “Арт-Прадмова”

Leave a Reply