Фестываль інтэлектуальнай кнігі

Запрашаем на спектакль “Валізка” ад Вольных Купалаўцаў!

1 min read

Дата і час: 24.11, 15:00

Месца: Сцэна Przodownik Драматычнага тэатра (ul. Olesińska, 21)

Жыцьцё можа крута змяніцца — чалавек губляе сям’ю, сяброў, здароўе, сэнс існавання. Але заўсёды ёсць той самы Вялікі Момант, які ўсё змяняе. Герой спектакля Франсуа Жако адпраўляецца ў музей катастрофы і робіць нечаканае адкрыццё. Гэта спектакль пра годнасць, адказнасць перад Радзімай і сённяшняе прадчуванне вайны.

Аўтарка п’есы: Малгожата Сікорска-Мішчук
Рэжысер: Аляксандр Гарцуеў
У ролях: Андрэй Дробыш, Аляксандр Казела, Валянціна Гарцуева, Зоя Белахвосцік, Зміцер Есяневіч.

Спектакль ідзе на беларускай мове з польскімі субцітрамі (субцітры бачныя з 5 па 8 шэраг).

Квіткі тут.

Спасылка на падзею ў Facebook.

Leave a Reply