Фестываль інтэлектуальнай кнігі

“Вольныя купалаўцы”: спектакль “Зэкамерон” на PRADMOVA у Берліне

1 min read

“Зэкамерон” — дакументальны раман, які складаецца са ста навел, што апісваюць жыццё і стасункі зняволеных і іх ахоўнікаў у адным з беларускіх СІЗА. Максім Знак пісаў гэтую кнігу з верасня 2020 па снежань 2021 года, будучы вязнем аднаго з іх.

Купіць квіток.

Спектакль “Зэкамерон” звязаў шэраг апавяданняў са зборніка Максіма Знака ў адзіную імпрэзу. Гэта гісторыя пра тое, што адбываецца за кратамі ў Беларусі, у якіх умовах жывуць палітвязьні, як пачуваецца чалавек у турме, якія людзі яго атачаюць, як адбываецца камунікацыя паміж усімі гэтымі людзьмі, як гэта ўплывае на кожнага з іх , і, нарэшце, як палітвязню ўдаецца заставацца чалавекам. Музыка і песні на словы Максіма сталі базавым злучальным элементам.

У ролях: Алег Гарбуз, Уладзімір Пугач, Сяргей Чуб.
Рэжысер: Войцэх Урбаньскі

Спектакль ідзе на беларускай мове з субцітрамі на англійскай мове.

Прапанова абмежаваная! Паказ ладзіцца ў калабарацыі з фестывалем PRADMOVA.

Рассадка вольная – як увойдзеце, так і ўсаджвайцецеся на любыя месцы. Як кажуць, хто першы, той лепшы.

Уся праграма берлінскай “Прадмовы” – па спасылцы.

Leave a Reply