Фестываль інтэлектуальнай кнігі

«Шуфлядка» 2025: вынікі збору заявак

1 min read

На трэці конкурс «Шуфлядка» паступіла 39 заявак, тры з якіх не адпавядалі ўмовам рэгламенту – па ім твор мусіць быць завершаны, напісаны на беларускай мове (ці быць перакладзеным на яе) і не выдавацца раней. Гэтыя заяўкі не былі прыняты да разгляду.

Такім чынам, у 2025 годзе ў конкурсе удзельнічаюць 36 рукапісаў ад 30 чалавек: 21 аўтаркі і 9 аўтараў (6 з іх – з двума тэкстамі). Гэта першы з трох конкурсаў, калі не проста гендэрная роўнасць, а значны перавес аўтарак: два з трох тэкстаў (67 %) – жаночага аўтарства. Перш за ўсе – праз творы для дзяцей і падлеткаў (17 з 22 рукапісаў), якіх у гэтым годзе больш за палову (61 %).

Размеркаванне твораў па жанрах у трэцім сезоне конкурсу такое:

  • у намінацыі «творы для дзяцей і падлеткаў» удзельнічаюць 22 рукапісы,
  • «масавыя жанры»11 рукапісаў,
  • «нон-фікшн і дакументальная проза»3 рукапісы.

Журы конкурсу «Шуфлядка» пачалі чытанне намінаваных твораў. Доўгі спіс конкурсу будзе вядомы ў другой палове траўня.

 

   

Leave a Reply