Фестываль інтэлектуальнай кнігі

Розыгрыш кнігі “Сямікасцелле” Мілаша Урбана

1 min read

Хочаш атрымаць свой асобнік экзістэнцыйнага рамана жахаў “Сямікасцелле” Мілаша Урбана?

Гатычны горад на беразе Влтавы агорнуты цёмнай атмасферай падазрэнняў і таямніц, сем старадаўніх касцёлаў і серыя жахлівых забойстваў. Прагу ахоплівае цень восені, калі па загадкавай лічылцы пачынаюць паміраць людзі. Галоўны герой — чалавек без працы і будучыні, што валодае дарам, які не можа прадаць, але мае вялізную любоў да горада, які паступова гіне перад яго вачыма. Маральныя і фізічныя пакуты разбіваюць яго, але знойдзецца той, хто верне яму надзею і сілы.

“Сямікасцелле” — твор з элементамі гатычнага містычнага дэтэктыву, які імкліва вывёў Мілаша Урбана на чэшскі літаратурны Парнас. Пераклад — Сяргей Сматрычэнка, выдавецтва Větrné mlýny.

Удзельнічай у розыгрышы і атрымай магчымасць акунуцца ў свет загадкавых тайнаў і глыбокіх пачуццяў! 

Для ўдзелу ў розыгрышы:

  • Падпішыся на наш акаўнт у інстаграме
  • Пастаў падабайку гэтаму пасту
  • Зрабі рэпост гэтага паста і пазнач нас
  • Атрымай нумар
  • Пераможца будзе абвешчаны ў нашых профілях у Instagram і Facebook, таксама напішам у асабістыя!
  • Забяры свой раман падчас прэзентацыі

Кніга будзе даступная да атрымання падчас прэзентацыі беларускага пераклада рамана Мілаша Урбана “Сямікасцелле” з удзелам аўтара і перакладчыка 25 кастрычніка 2025 у Беларускай клубоўні (5. května 32, Praha 4-Nusle), 17.00-17.40

 

Leave a Reply