Праграма фестывалю PRADMOVA 2022
1 min read
4 гарады, 7 дзён, каля сотні гасцей. Прыемны бонус - анлайн-праграма PRADMOVA.
4-5 чэрвеня, Тбілісі
Інстытут Гётэ, Mikheil Zandukeli St. 16
Час | Пляцоўка | Мерапрыемства і яго ўдзельнікі |
4 чэрвеня | ||
14.00 – 14.15 | Пляцоўка А, галоўная заля | Адкрыццё фестывалю PRADMOVA у Тбілісі |
14.15 – 14.55 | Пляцоўка А, галоўная заля | Размова «Літаратурнае мінулае, сучаснасць і будучыня: досвед грузінскага выдавецтва» Выступоўца – заснавальнік першага незалежнага грузінскага выдавецтва «Азры» Мамука Хантадзэ. |
14.00 – 14.55 | Пляцоўка С, актыўнасці для дзяцей ад Буслік-Хаб | Майстар-клас і конкурс па літаратурным чытанні |
15.10 – 15.50 | Пляцоўка А, галоўная заля | Чытанкі для дзетак-беларусаў: агляд навінак дзіцячай і падлеткавай кнігі ад Ліліі Ільюшынай |
15.10-17.00 | Пляцоўка B | Майстар-клас па стварэнні зінаў «ZineMakers» з мастачкай Седай Аршак’ян. Колькасць месцаў абмежавана |
15.10 – 15.50 | Пляцоўка С, актыўнасці для дзяцей ад Буслік-Хаб | Майстар-клас па маляванні вокладак для кнігі |
16.00 – 17.00 | Пляцоўка А, галоўная заля | Прэзентацыя кнігі «Мастацтва (не) памятаць» журналісткі і фатографкі Вольгі Бубіч. Прэзентуе аўтарка |
16.00 – 17.00 | Пляцоўка С, актыўнасці для дзяцей ад Буслік-Хаб | Настольныя гульні |
17.10 – 18.40 | Пляцоўка А, галоўная заля | Дыскусія «Як захоўваць ідэнтычнасць і рэалізоўваць сябе па-за межамі краіны». Удзельнікі: ілюстратарка Наста Мядзелец; актор Аляксандр Ждановіч; публіцыст Севярын Квяткоўскі; журналіст Зміцер Лукашук. Мадэратар – Алесь Буракоў |
17.10 – 18.40 | Пляцоўка С, актыўнасці для дзяцей ад Буслік-Хаб | Майстар-клас «Прыдумляем казку разам/аповед па малюнках» (для дзяцей старэйшага ўзросту) |
18.50 – 19.30 | Пляцоўка А, галоўная заля | «Бія-арт і новыя іерогліфы» медытатыўна-візуальнае падарожжа з мастачкай Мілай Коткай |
18.50 – 19.30 | Пляцоўка В | Майстар-клас па беларускіх танцах |
19.35 – 20.15 | Пляцоўка А, галоўная заля | Аўтарскае эсэ Севярына Квяткоўскага «Асэнсаванне і адлюстраванне феномену Рэвалюцыі, рэпрэсій і эміграцыі мастацкімі сродкамі». Свежыя фрашкі |
19.35 – 21.30 | Пляцоўка В | Майстар-клас «Жывая карціна» мастачкі Мілы Коткі. Колькасць месцаў абмежавана |
20.20 – 21.30 | Пляцоўка А, галоўная заля | Прэзентацыя рамана «Гэй Бэн Гіном» Уладзіміра Някляева. Прэзентуе аўтар. Аўтограф-сесія |
21.40 – 22.30 | Пляцоўка А, галоўная заля | Музычны вечар з гуртом «Laikov, Alisa i Yauhen» |
5 чэрвеня | ||
14.00 – 14.10 | Пляцоўка А, галоўная заля | Вітальнае слова. Анонс другога фестывальнага дня |
14.10 – 15.00 | Пляцоўка А, галоўная заля | Агляд незалежных літаратурных прэмій 2022 года. Прэзентуе Лілія Ільюшына |
15.10 – 16.10 | Пляцоўка А, галоўная заля | Паэтычны марафон |
16.20 – 17.50 | Пляцоўка А, галоўная заля | Прэзентацыя кнігі Уладзіміра Мацкевіча «Свобода и мышление. Эссе о гражданском обществе». Прэзентуе Яраслаў Бекіш |
Дыскусія «Як мяняецца грамадзянская супольнасць і нашы ўяўленні пра яе ў сувязі з новымі лакальнымі і глабальнымі выклікамі». Удзельнікі: Вольга Смалянка, праваабаронца; Уладзімір Някляеў, паэт, празаік, драматург, перакладчык. Мадэратар – Яраслаў Бекіш | ||
16.20 – 17.50 | Пляцоўка В | Майстар-клас па стварэнні паштовак «МЕСЦА СІЛЫ» з мастачкай Ганнай Гладкай. Колькасць месцаў абмежавана |
16.20 – 17.20 | Пляцоўка С, актыўнасці для дзяцей | Тэатральны гурток з Маляванычам |
17.20 – 17.50 | Пляцоўка С, актыўнасці для дзяцей | Чытанні Льва Міхеева «Фарбы дзяцінства» |
18.00 – 19.10 | Пляцоўка А, галоўная заля | Прэзентацыя кнігі «Беларуская нацыянальная ідэя на маршы». Абмеркаванне з героямі кнігі Уладзімірам Някляевым, Мілай Коткай, Севярынам Квяткоўскім і наведвальнікамі фестываля. Мадэратар – Зміцер Лукашук |
19.30 – 21.40 | Пляцоўка А, галоўная заля | «Калі ў тваёй мове востра не хапае цукру»: імправізаванае інтэрв’ю з паэтамі Лінор Гаралік і Шотам Іяташвілі. Беларускія пераклады Шоты Іяташвілі чытае Аляксандар Ждановіч. Мадэратар – Алесь Буракоў |
19.30 – 21.40 | Пляцоўка В | Майстар-клас па графіцы ад мастачкі Насты Мядзелец. Колькасць месцаў абмежавана |
21.50 – 21.55 | Пляцоўка А, галоўная заля | Закрыццё тбіліскай праграмы фестывалю PRADMOVA. Пазапраграмная камунікацыя |
21.55 – 22.30 | Пляцоўка А, галоўная заля | Медыяінсталяцыя «Home=Music». Аўтар – Алег Шалькевіч |
12 чэрвеня, Кракаў
Віла Дэцыюса, ul. 28 Lipca 1943 roku 17A
Час | Пляцоўка | Мерапрыемства і яго ўдзельнікі |
10.00 – 10.20 | Пляцоўка А, Заля Чартарыйскіх | Дзіцячыя вершы Андрэя Скурко чытаюць «Беларусы ў Кракаве». Мадэратар – Андрэй Хадановіч |
10.30 – 11.50 | Пляцоўка А, Заля Чартарыйскіх | Дыскусія «Дом шчаслівых дзяцей: забароны, забабоны і табу ў сучаснай літаратуры для дзяцей і падлеткаў». Удзельнікі: Альгерд Бахарэвіч, Марыя Мартысевіч. Мадэратарка – Лілія Ільюшына |
10.30 – 11.50 | Пляцоўка С, Блакітная Заля |
Тэатральны занятак для дзяцей з Беларусі і Украіны. Мадэратаркі – Кацярына Дошчачка і Вольга Аверына |
12.00 – 13.00 | Пляцоўка А, Заля Чартарыйскіх | Прэзентацыя рамана «Свінні» Аляксандра Чарнухі. Прэзентуе аўтар |
12.00 – 13.00 | Пляцоўка В, Заля Любамірскіх | Прэзентацыя 4 тамоў выбраных твораў Франца Кафкі ў беларускіх перакладах выдавецтва «Зміцер Колас» з удзелам перакладчыка Лявона Баршчэўскага. Мадэратарка – Марыя Мартысевіч |
12.00 – 13.00 | Пляцоўка С, Блакітная Заля |
Майстар-клас «Малюем з Шагалам і Суціным: занятак па маляванні для дзяцей па кнігах выдавецтва «Поле». Мадэратарка – Кацярына Веразуб, «Бібліятэчка маленькага Беларуса» |
13.00 – 13.45 | Пляцоўка А, Заля Чартарыйскіх | Прэзентацыя выданняў Еўрапейскага Гуманітарнага Універсітэту: зборнік «CTRL+S: Eўрапейская спадчына» і навуковы часопіс яўрэскіх даследаванняў «Цайтшрыфт» з удзелам Аляксея Махнача, кіраўніка Акадэмічнага дэпартамента гуманітарных навук і мастацтваў ЕГУ, кандыдата гістарычных навук. Мадэратар – Сцяпан Стурэйка |
13.00 – 14.30 | Пляцоўка В, Заля Любамірскіх | Дыскусія «Аўтар і яго перакладчык». Удзельнікі: Альгерд Бахарэвіч, Ян Максімюк, Уладзімір Арлоў, Багдан Задура. Мадэратарка – Яана Бернатовіч |
14.30 – 15.40 | Пляцоўка А, Заля Чартарыйскіх | Творчая сустрэча з Алесем Аркушам. Мадэратар – Яраслаў Іванюк. Яраслаў Іванюк прадстаўляе праект Kamunikat |
14.30 – 15.40 | Пляцоўка В, Заля Любамірскіх | Дыскусія «Траўмы 21 стагоддзя: новы сацыяльна-палітычны досвед і старыя антыгуманныя практыкі». Удзельнікі: Міхаіл Мінакаў (анлайн), Вольга Шпарага (анлайн), Пётра Рудкоўскі, Анджэй Ледар. Мадэратар – Павел Баркоўскі |
14.30 – 15.40 | Пляцоўка С, Блакітная Заля |
Літаратурная арт-майстэрня «Дом у вобразах метафар». Вядоўца – Наталля Дробыш |
16.00 – 17.20 | Пляцоўка А, Заля Чартарыйскіх | Сустрэча-дыскусія нагоды абмеркавання кнігі «Беларуская нацыянальная ідэя на маршы». Удзельнікі: Павел Баркоўскі і Зміцер Бартосік. Мадэратар – Зміцер Лукашук |
16.00 – 17.20 | Пляцоўка В, Заля Любамірскіх | Прэзентацыя выдавецтва «Vesna». Новыя кнігі паэзіі: «Воўчыя ягады» Юліі Цімафеевай і «Вершы» Альгерда Бахарэвіча, двухтомны збор вершаў Мойшэ Кульбака. Удзельнікі: Вэсна Вашко Касэрэс, Сяргей Шупа. Паэтычныя чытанні Альгерда Бахарэвіча і Юлі Цімафеевай. Мадэратар – Андрэй Хадановіч |
17.30 – 18.00 | Бальная Заля | Прэмія імя Алеся Адамовіча – 2020. Вядоўца – Таццяна Нядбай |
18.10 – 18.50 | Бальная Заля | Канцэрт сямейнага ансамбля «Бартосікі»: Зміцер Бартосік (гітара, вакал), Таццяна Карпіловіч (баян), Юстына Карпіловіч (гітара, вакал), Геральд Бартосік (вакал, блок-флейта) |
19.00 – 20.20 | Пляцоўка В, Заля Любамірскіх | Сустрэча-размова «Неба з сабой: досвед выжывання і творчасці ў замежжы». Удзельнікі: Уладзімер Арлоў, Вальжына Морт, Таццяна Нядбай, Уладзімір Някляеў, Юлія Цімафеева. Мадэратар – Андрэй Хадановіч |
20.30 – 22.00 | Пляцоўка В, Заля Любамірскіх | Ноч Паэзіі. Чытанне вершаў з удзелам музыкаў-імправізатараў Аляксея Варсобы і Віктара Сямашкі. Удзельнікі: Мілаш Беджыцкі, Рышард Крыніцкі, Эва Ліпска, Марыя Мартысевіч, Вальжына Морт, Таццяна Нядбай, Уладзімір Някляеў. Мадэратарка – Кася Іофе |
18-19 чэрвеня, Варшава
Беларускі Моладзевы Хаб, plac Konstytucji 6
Час | Пляцоўка | Мерапрыемства і яго ўдзельнікі |
18 чэрвеня | ||
11.00 – 11.30 | Пляцоўка А | Адкрыццё фестывалю PRADMOVA у Варшаве. Вітальнае слова арганізатараў |
11.30 – 11.45 | Пляцоўка А | Адкрыццё выставы літар «Вязьмо» Кацярыны Пікірэні |
12.10 – 12.50 | Пляцоўка В | Прэзентацыя кнігі «Здарэнне ў Краіне-Дзе-Робяць-Котак» Наталлі Станкевіч. Прэзентуе аўтарка, з удзелам перакладчыка Паўла Касцюкевіча |
12.45 – 13.00 | Пляцоўка А | Прэзентацыя праекту «Беларуская бібліятэка ў Варшаве» з удзелам яе ініцыятаркі Аляксандры Гушчы |
13.00 – 14.00 | Пляцоўка А | Прэзентацыя «Белай Кнігі Правасуддзя» ад Прэс-клубу з удзелам прадстаўнікоў беларускіх медыя |
13.00 – 14.00 | Пляцоўка В | Прэзентацыя выданняў ЕГУ: зборніка «CTRL+S: Еўрапейская спадчына» і навуковага часопіса яўрэйскіх даследаванняў «Цайтшрыфт». Мадэратар – Сцяпан Стурэйка |
14.00 – 15.00 | Пляцоўка А | Размова «Krytyka Polityczna» і яе роля ў стварэнні польскай інтэлектуальнай прасторы. Як інтэлектуальныя выдавецкія праекты фарматуюць нацыянальны наратыў». Гутарка са Славамірам Серакоўскім. Мадэратар – Павел Баркоўскі |
14.00 – 15.00 | Пляцоўка В | Прэзентацыя мемуараў Карласа Шэрмана «Блуканец». Прэзентуюць Марыя Мартысевіч, Таццяна Нядбай і інш. |
15.00 – 16.20 | Пляцоўка А | Дыскусія «Нацыянальны герой: гісторыя і/ці міф. Па матывах гістарычных асоб 16-17 ст.». Удзельнікі: Мікола Волкаў, Андрэй Радаман, Віктар Якубаў. Мадэратар – Генадзь Сагановіч. Прэзентацыя кнігі Міколы Волкава «Абрысы розныя: малюнкi i чарцяжы гетмана Януша Радзiвiла» |
15.00 – 15.40 | Пляцоўка В | Сеанс нявыдадзенай кнігі. Павал Касцюкевіч чытае ўрыўкі з новага раману «Гісторыка-культурны бардэль адваката Велікоўскага» і адказвае на пытанні публікі |
15.40 – 16.20 | Пляцоўка В | Прэзентацыя перакладаў серыі «Паэты планеты» ад выдавецтва «Зміцер Колас». Мадэратарка – Марыя Мартысевіч |
16.30-18.00 | Пляцоўка А | Дыскусія «Культурны імперыялізм і вайна культур: ці магчымае супраціўленне?». Удзельнікі: Святлана Алексіевіч, Уладзімір Арлоў, Таццяна Заміроўская, Таццяна Нядбай, Андрэй Хадановіч. Мадэратар – Марэк Радзівон |
16.30-17.10 | Пляцоўка B | «Мабільная радзіма». Прэзентацыя кніг нямецкага гісторыка Фелікса Акермана. Прэзентуе аўтар з удзелам перакладчыцы Алены Талапілы |
17.30 – 18.00 | Пляцоўка В | Прэзентацыя кнігі Уладзіміра Мацкевіча «Отвечая за себя. Записки философа с вредным характером». Мадэратарка – Святлана Мацкевіч |
16.30 – 17.40 | Тэатральная пляцоўка |
Спектакль для дзяцей «Залатое кураня» ад праекта Teatr.Tut |
18.00 – 19.20 | Пляцоўка А | Публічнае інтэрв’ю Адама Міхніка на тэму «Рэвалюцыі, Войны і Салідарнасць: урокі 20-21 ст. для Усходняй Еўропы». Мадэратар – Славамір Серакоўскі |
18.00 – 19.00 | Тэатральная пляцоўка |
Майстар-клас па стварэнні паштовак «Выцінанка і чытанка» і паэтычныя чытанні для дзяцей і дарослых. Вядоўца – творца і педагог Леся Каблукова |
19.30 – 19.50 | Пляцоўка А | Агляд актуальнай сітуацыі ў сферы культуры ў Беларусі «Культура за кратамі» у прэзентацыі Таццяны Нядбай. Агляд навінак анлайн-праектаў, падкастаў і блогаў |
19.50 – 20.30 | Пляцоўка А | Сустрэча-дыскусія з нагоды абмеркавання кнігі «Беларуская нацыянальная ідэя на маршы». Мадэратар – Зміцер Лукашук |
20.30 – 22.00 | Пляцоўка А | Ноч Паэзіі. Удзельнікі: Уладзімір Лобач, Марыя Мартысевіч, Таццяна Нядбай, Дзмітрый Строцаў, Анхела Эспіноса. У праграме Ночы Паэзіі таксама прагучаць вершы палітзняволеных Людзей Слова. Вядоўца – Андрэй Хадановіч |
19 чэрвеня | ||
12.20 – 13.20 | Пляцоўка А | Сустрэча-размова «Чужыя сярод сваіх?» з расейскамоўнымі беларускімі аўтарамі Паўлам Анціпавым, Юляй Арцёмавай, Андрэем Дудко |
12.30-13.20 | Пляцоўка В | Прэзентацыя кнігі Аляксея Адамовіча «Ян Няпрэцкі і карта ВКЛ». Прэзентуе аўтар |
13.20 – 14.20 | Пляцоўка А | Прэзентацыя трохтомніка да 100-годдзя з дня нараджэння паэта Веніяміна Блажэннага. Мадэратар – Дзмітрый Строцаў |
13.30 – 14.20 | Пляцоўка В | Круглы стол «Лісты да Сабак» з прадстаўнікамі незалежных беларускіх выдавецтваў і медыя. Удзельнікі: Алесь Аркуш, Надзея Белахвосцік, Яраслаў Іванюк, Марыя Мартысевіч |
14.30 – 16.00 | Пляцоўка А | Дыскусія: «Логіка для адукацыі. Ці патрэбнае вывучэнне логікі ў 21 ст., каму і для чаго?». Удзельнікі: Пётра Рудкоўскі, Павел Баркоўскі, Андрэй Шуман. Прэзентацыя кнігі Андрэя Шумана Logika Talmudu. Krakow: Copernicus Press. Прэзентацыя кнігі Паўла Баркоўскага «Логіка» |
14.30 – 15.30 | Пляцоўка В | Перфоманс-чытанне выбраных частак кнігі «Манах Вера» у прасторы анімаваных ілюстрацый (ілюстрацыі Цімафея Яржомбека, анімацыя Марыі Пучко) ад паэта Дзмітрыя Строцава |
15.00 – 16.00 | Тэатральная пляцоўка |
Сцэнічная чытка п’есы Касі Чэкатоўскай «Гаргоны» ў выкананні Паліны Дабравольскай і Яўгеніі Давідзенка. Абмеркаванне п’есы з аўтаркай. |
15.30 – 16.00 | Пляцоўка В | Прэмія імя Алеся Адамовіча – 2021. Вядоўца – Таццяна Нядбай |
16.00 – 16.40 | Пляцоўка А | Канцэрт сямейнага ансамбля «Бартосікі»: Зміцер Бартосік (гітара, вакал), Таццяна Карпіловіч (баян), Юстына Карпіловіч (гітара, вакал), Геральд Бартосік (вакал, блок-флейта) |
16.00 – 16.40 | Пляцоўка В | Сустрэча-лекцыя Алеся Аркуша «Часопіс «Калосьсе» як летапіс белліт андэграўнда 90-х» |
16.40 – 18.00 | Пляцоўка А | Дыскусія «Літаратары і вайна». Удзельнікі: Святлана Алексіевіч, Уладзімер Арлоў, Марэк Радзівон, Саша Філіпенка. |
18.10 – 19.00 | Пляцоўка А | Творчы вечар Сашы Філіпенка. Вядоўца імпрэзы – Ірэна Кацяловіч |
18.00 – 19.00 | Тэатральная пляцоўка |
Прэзентацыя кнігі «Утульныя казкі» Аляксея Кулакова і тэатралізаванае чытанне сумесна з беларускімі акторамі |
19.00 – 22.00 | Пляцоўка на вуліцы |
Акцыя-канцэрт беларускіх музычных гуртоў і выканаўцаў |
25-26 чэрвеня, Вільнюс
Imaguru, Vytenio g.18
Час | Мерапрыемства і яго ўдзельнікі |
25 чэрвеня | |
12.00 – 12.30 | Адкрыццё фестывалю PRADMOVA у Вільнюсе. Выступ гурта традыцыйных спеваў «Беларускі цуд» |
12.35 – 13.05 | Сустрэча з пісьменніцай Ганнай Златкоўскай «Я пісьменнік». Аўтограф-сесія |
13.20 – 14.50 | Сустрэча-дыскусія з нагоды абмеркавання кнігі «Беларуская нацыянальная ідэя на маршы». Мадэратар – Зміцер Лукашук |
15.00 – 16.10 | Сустрэча-лекцыя Гінтаўтаса Мажэйкіса «На руінах постсавецкага свету: крызіс усходнееўрапейскіх ідэнтычнасцяў» |
15.00 – 16.00 | Майстар-клас па кніжнай ілюстрацыі «Стылёвыя казкі». Вядоўца – Ганна Мусалёва |
16.20 – 17.00 | Прэзентацыя новага нумару часопіса «Topos» «Пераадольваючы аўтарытарызм» (no. 2, 2021). Вядоўца – рэдактарка, прафесарка ЕГУ Таццяна Шчытцова |
18.00 – 19.30 | Круглы стол «Інтэлектуальныя выданні і медыя і іх уплыў на нацыянальную культуру» з удзелам рэдактара «Krytyka Polityczna» Славаміра Серакоўскага, рэдактара інтэрнет-часопіса «Абдзіраловіч» і «Фрагменты» Ігара Бабкова, рэдактаркі філасофска-культуралагічнага часопіса «Topos» Таццяны Шчытцовай, з удзелам рэдактара «Osteuropa» Фолькера Вайкзэля. |
19.40 – 20.40 | Сеанс невыдадзенай кнігі. «Біць альбо не біць? – маральная дылема рыцара». Прэзентацыя аўтарскага перакладу аповесці Гінтараса Граяускаса «Гісторыі пра бравага рыцара Тэнксалота і дракона містэра Кайндлі». Удзельнікі: Сабіна Брыло, Гінтарас Граяускас |
20.40 – 21.40 | Ноч паэзіі. Вершы чытаюць: Андрэй Бастунец, Сабіна Брыло, Марус Бурокас, Гінтарас Граяускас, Югася Каляда, Віка Трэнас, Андрэй Хадановіч, Віталь Рыжкоў |
21.40 – 22.40 | Музычны выступ Сяргея Башлыкевіча «59 км» |
26 чэрвеня | |
13.10 – 14.30 | Лекцыя Вольгі Раманавай «Дзікае паляванне караля Стаха» на экране: канфлікт інтэрпрэтацый» |
14.30-15.20 | Прэзентацыя выданняў ЕГУ: зборніка «CTRL+S: Еўрапейская спадчына» і навуковага часопіса яўрэйскіх даследаванняў «Цайтшрыфт». Мадэратар – Сцяпан Стурэйка |
15.00 – 16.00 | Майстар-клас па кніжнай ілюстрацыі «Стылёвыя казкі» ад Ганны Мусалёвай |
15.30 – 16.30 | Размова пра стварэнне і працу над часопісамі «Макулатура» і «Мінкульт» з Сяргеем Календам. Прэзентацыя кнігі «Дэкалог» |
16.40 – 18.10 | Дыскусія пра постаць Францыска Скарыны ў літоўскім і беларускім культурных канонах «Друкарня, якая заўжды с табой» . Мадэратар – Сяргей Харэўскі |
18.30-19.50 | Сустрэча-гутарка з Віктарам Шандаровічам (анлайн) з удзелам слухачоў |
20.00-20.40 | Прэмія імя Францішка Багушэвіча – 2021 |
21.00 | Музычны выступ спявачкі LEAR. Закрыццё фестывалю PRADMOVA-2022 |
Анлайн-PRADMOVA
Zoom
Дзень | Час (па Мінску) | Мерапрыемства і яго ўдзельнікі |
7 чэрвеня | 18.00 | Воркшоп Ксеніі Шталенковай «Цытаваць альбо пісаць сваё?». Рэгістрацыя па спасылцы: https://forms.gle/H6Wwv49MgwkXGb9i7 |
9 чэрвеня | 18.00 | Дыскусія «Датыкнуцца да траўмы: феміністскае пісьмо». Удзельнікі: Дар’я Трайдэн, Ганна Отчык, Юлія Чарнышава. Фасілітатар_ка – Тоні Лашдэн. Рэгістрацыя па спасылцы https://forms.gle/akMJjp8NpTaGNg3J7 |
10 чэрвеня | 18.00 | Прэзентацыя фэнтэзі-рамана «Замак на ўзгорку» Аляксандра Хацкевіча. Прэзентуе аўтар. Рэгістрацыя па спасылцы: https://forms.gle/2gU6F49Wob4UdtSt5 |
16 чэрвеня | 18.00 | Паказ і дыскусія па праекце Ксеніі Шталенковай «Экстэрмінацыя»: гульні тэксту і месца. Рэгістрацыя па спасылцы: https://forms.gle/aa5XsLdXqGwnZXgA9 |
24 чэрвеня | 18.00 | Беларускі Калегіюм на фестывалі PRADMOVA. Дыскусія «Утопіі, вызваленні, прытулкі, сны: размова на руінах «нашай Еўропы». Удзельнікі: Валянцін Акудовіч, Ігар Бабкоў, Ірына Дубянецкая, Макс Шчур. Рэгістрацыя па спасылцы: https://forms.gle/gwGRcMDXTUg8qVY48 |
26 чэрвеня | 18.00 | Сустрэча-гутарка з Віктарам Шандаровічам. Рэгістрацыя па спасылцы https://forms.gle/ijHBu5vC3dtGstT17 |