PRADMOVA запрашае далучыцца да каманды
1 min readВітаем, на сувязі PRADMOVA!
У нас ёсць для вас навіна і адначасова — прапанова. Каманда PRADMOVA плануе правесці стратэгічную сесію — сустрэчу, на якой арганізатары фэсту будуць аналізаваць досвед мінулых фестываляў, разбіраць поспехі і памылкі і, што самае галоўнае, — выбудоўваць стратэгію наступных мерапрыемстваў.
І мы запрашаем вас далучыцца! Мы хочам, каб на нашую сесію завіталі новыя людзі, якія б маглі прапанаваць свежыя ідэі і паглядзелі на праект, выкарыстоўваючы ўласную оптыку.
Каго мы запрашаем:
— тых, у каго ёсць рэлевантны досвед у арганізацыі мерапрыемстваў (праект- і івэнт-менеджмент, піяр, SMM, навыкі ў фота, відэа, камунікацыйны досвед, дызайн і інш.),
— тых, хто любіць беларускую культуру, як любім яе мы, і добра разбіраецца ў ёй,
— тых, каму падабаецца наш праект: калі вы былі на нашых імпрэзах, ведаеце пра нашыя праекты і падпісаныя на нашыя сацсеткі, нам будзе прасцей весці дыялог,
— тых, хто на дадзены момант шукае працу ў вышэйпералічаных сферах.
Што вы атрымаеце:
— досвед працы з прафесійнай камандай фестывалю,
— магчымасць рэалізаваць свае ідэі: менавіта вы зможаце зрабіць наш фестываль яшчэ лепш,
— магчымасць пасля сесіі атрымаць прапанову аб далейшай супрацы над праектам.
ВАЖНА: усе дасланыя заяўкі мы разглядаем не толькі ў кантэксце сесіі, але і ў кантэксце далейшай супрацы. Калі вы не трапіце на стратэгічную сесію, у вас ёсць шмат шанцаў быў запрошаным на сумоўе.
Выдаткі на ўдзел у стратэгічнай сесіі пакрываюцца арганізатарамі. Сесія адбудзецца ў сакавіку.
Як падаць заяўку: запоўніце, калі ласка, гугл-форму.
Дэдлайн: 4 сакавіка.
Чакаем вашых заявак!