PRADMOVA распачынае прыём заявак на фестывальны сезон 2026 года
1 min read
Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA абвяшчае прыём заявак на ўдзел у фестывальным сезоне 2026 года. Сёлетні фестываль, прысвечаны тэме «Чужая Бацькаўшчына», пройдзе ў чатырох еўрапейскіх гарадах: Уроцлаве, Вільні, Празе і Варшаве.
PRADMOVA – гэта супольнасць вакол беларускай культуры, кнігі і свабоднага абмену ідэямі. Фестываль стварае прастору для сустрэч, размоў, дыскусій, навучання і супольнай працы дзеля развіцця беларускай культуры.
У 2026 годзе PRADMOVA адбудзецца:
2-4 кастрычніка – Уроцлаў
16-18 кастрычніка – Вільня
30 кастрычніка – 1 лістапада – Прага
13-15 лістапада – Варшава
Да ўдзелу запрашаюцца аўтары і аўтаркі, даследчыкі і даследчыцы, перакладчыкі і перакладчыцы, выдаўцы і выдаўчыні, рэдактары і рэдактаркі, мастакі і мастачкі, куратары і куратаркі, а таксама культурныя ініцыятывы, арганізацыі і незалежныя праекты, якія працуюць з беларускай культурай, кнігай, мовай, гісторыяй, грамадствам і сучаснымі формамі культурнага самавыяўлення.
На разгляд можна прапаноўваць дыскусіі, прэзентацыі, лекцыі, чытанні, паказы, майстар-класы, перформансы, міждысцыплінарныя праекты і іншыя фарматы. Фестываль адкрыты для новых ідэй, праектаў і формаў супрацоўніцтва.
Кожная заяўка павінна апісваць адно канкрэтнае мерапрыемства. Калі адна і тая ж падзея прапануецца для некалькіх гарадоў, неабходна падаць асобную інфармацыю для кожнай пляцоўкі. У заяўцы трэба дакладна пазначыць канцэпцыю і фармат мерапрыемства, склад удзельнікаў і ўдзельніц, працягласць, мову правядзення, тэхнічныя і арганізацыйныя патрэбы, а таксама тое, што атрымае або зразумее аўдыторыя.
Пры адборы заявак каманда PRADMOVA будзе ўлічваць адпаведнасць прапановы тэме і агульнай канцэпцыі сезона, яе актуальнасць, ступень распрацаванасці, арганізацыйныя магчымасці і даступныя рэсурсы.
Дэдлайн падачы заявак – 17 жніўня 2026 года, 23:59 CEST.
Пра вынікі паведамяць пасля разгляду заявак.
Падаць заяўку і азнаёміцца з правіламі можна на старонцы.
Кантакты:
pradmova@gmail.com
zayaukipradmova@gmail.com
Усе навіны пра фестываль, адкрытыя абвесткі і абнаўленні праграмы: