PRADMOVA’25 у Варшаве: праграма
1 min read
З радасцю паведамляем, што поўная праграма міжнароднага літаратурнага фестывалю PRADMOVA’25 ў Варшаве ўжо апублікавана.
У праграме — разнастайныя фарматы сустрэч і дыскусій: круглыя сталы , дыскусіі, публічныя чытанні , прэзентацыі новых кніг і шмат іншага. Фестываль аб’ядноўвае беларускіх і польскіх аўтар:ак, даследчы:ц і інтэлектуал:ак, каб стварыць пляцоўку для культурнага і інтэлектуальнага дыялогу.
Асноўныя тэмы праграмы ўключаюць літаратурныя і гістарычныя наратывы, міжкультурныя сувязі, ролю non-fiction у сучасным грамадстве і праблематыку, якая вылучае ідэю разнастайнасці культурных, гістарычных і літаратурных кантэкстаў.
Запрашаем усіх зацікаўленых азнаёміцца з раскладам і далучыцца да гэтага важнага культурнага форуму. Поўная праграма даступная на сайце.
Падзея фестывалю ў Варшаве на Facebook.
Сачыце за навінамі і будзьце з намі на PRADMOVA25!