Фестываль інтэлектуальнай кнігі

5-6 кастрычніка 2024, Вільнюс

Тeatras “Vilniaus klasika”, Vytenio g. 6, Vilnius

Партнёр PRADMOVA у Вільнюсе – праект Bellit.info.

5 кастрычніка 2024, субота, Вільнюс
Час Мерапрыемства і яго ўдзельнікі
10.30-11.00

Урачыстае адкрыццё фестывалю і кніжнага кірмашу

11.00-12.30

Прэзентацыя кнігі Уладзіміра Фурса "Беларусь у святле сучаснай крытычнай сацыяльнай тэорыі"

12.30-13.00

Прэзентацыя зборніка Славаміра Адамовіча “Адрэналін”(імпрынт Skarynycy)

13.00-13.30

Презентацыя кнігі Уладзіміра Казлова "Варшава" (выдавецтва "Мяне Няма")

13.00-15.00

Пісьменніцкі варкшоп “Гісторыі з маёй сям’і” (патрабуецца рэгістрацыя)

13.30-14.00

Прэзентацыя кнігі Таццяны Шчытцовай "Солидарность потрясённых. Эссе о Беларусской революции"

14.00-15.00

Габрэйская кулінарная спадчына: лекцыя Алеся Белага, аўтара кнігі "Самы цымус" (гатуем дранікі!)

15.00-16.00

Сяргей Календа і размова пра кароткую прозу: дзе рэзаць і чым фарбаваць

16.10-17.10

Сусветная філасофія па-беларуску: прэзентацыя серыі "Галерэя чалавечай думкі"

17.10-17.40

"Словы аціхлі: у немату стукае сэрца": прэзентацыя кнігі перакладаў Алеся Разанава Альмы Лапінскене

17.40-18.00

"Авантурнік Сімпліцысімус": прэзентацыя новага выдання рамана Грымэльсгаўзэна

18.00-19.00

Эпічныя героі: "Іліяда" па-беларуску

19.00-20.00

Прэзентацыя літаратурна-мастацкага альманаха "Апостраф"

20.00-21.30

Міжнародныя паэтычныя чытанні

6 кастрычніка 2024, нядзеля, Вільнюс
Час Мерапрыемства і яго ўдзельнікі
11.30-12.10

Як дзіцячая літаратура выходзіць за межы кніг. Расказваюць Воля Кузьміч і Андрэй Скурко

12.10-12.40

Рэканцэпт падарожжа: Кацярына Карповіч "Паром да Анконы"

12.40-13.20

Biełaruskaja łacinka: tradycyja i sučasnaść. Prezentacyja knih Uładzimiera Arlova „Patria aeterna” i „Śvieciacca vokny dy nikoha za jimi”.

13.20-14.20

"Там, за пісьмом": прэзентацыя новых паэтычных кніг ад выдавецтва hochroth minsk

14.00-16.00

Пісьменніцкі варкшоп “Гісторыі з маёй сям’і” (патрабуецца рэгістрацыя)

14.20-15.30

"Як нам супрацоўнічаць?": дыскусія беларускіх і літоўскіх літаратараў

15.40-16.10

Прэзентацыя навуковага часопіса Pamyłka

16.10-17.10

Паміж радкамі: творчасць у часы выпрабаванняў. Дыскусія з удзелам Ірыны Козікавай, Алега Груздзіловіча, Таццяны Нядбай

17.10-18.10

Прэзентацыя кнігі "Нарысы пра найноўшы беларускі тэатр: 2010-2020"

18.10-18.40

“Мова 404”: Аліна Нагорная пра дыскрымінацыю беларускай мовы

18.40-20.00

Саша Філіпенка па-беларуску: творчая сустрэча з пісьменнікам. Вядоўца - Сабіна Брыло.

20.00-21.30

Музычны вечар з Дзмітрыем Лук'янчыкам і Ignas iš Ignalinos