Нашы самыя шчырыя віншаванні пераможцам! Праца над выданнем кніг пачнецца ў бліжэйшы час!
Вынікі тэндару на выданне рукапісаў-пераможцаў «Шуфлядкі»:
Эліяш Барт, «Джа. Легенда аб забраным сэрцы» – выдавецтва Gutenberg Publisher;
Дзяніс Марціновіч, «Слюнькоў. Палітычная біяграфія» – выдавецтва «Янушкевіч»;
Валеры Гапееў, «Бясконцы дзень» – выдавецтва «Янушкевіч».
Вынікі чытацкага галасавання:
Намінацыя «Дзіцячая і падлеткавая кніга»: Таццяна Бойка, «Бяры і ідзі»;
Намінацыя «Нон-фікшн і дакументальная проза»: Аляксей Кулакоў, «Там не кажуць»;
Намінацыя «Масавыя жанры (фантастыка, фэнтэзі, дэтэктыў, прыгоды)»: тут, як бачыце, галасы размеркаваліся вельмі шчыльна. З улікам таго, што рукапіс Валера Гапеева «Бясконцы дзень» стаў пераможцам асноўнага конкурсу, Аргкамітэт прыняў рашэнне адзначыць твор Аляксея Правалоцкага «Жыццё ў 12 апавяданнях».
Мы прапануем аўтарам-пераможцам чытацкага галасавання альбо выданне электроннай версіі кнігі, альбо рэдактуру рукапісу.