Фестываль інтэлектуальнай кнігі

Праграма фестывалю інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” ў Мінску 4-7.04.2019

2 min read

Праграма фестывалю беларускай інтэлектуальнай кнігі “Прадмова”, 4-7 красавіка

1. Праграма мерапрыемстваў на асноўных пляцоўках фестывалю:

4 красавіка, чацвер
ЗОНА А

 

17.45-18.30 – Урачыстае адкрыццё фестывалю. Вітальныя словы арганізатараў і партнёраў

18.30-20.00Дыскусія “Што такое беларуская літаратура?” Удзельнікі: Альгерд Бахарэвіч, Марыя Мартысевіч, Алесь Разанаў, Людміла Рублеўская. Мадэратарка – Марына Казлоўская.

20.00-21.00 – Дыскусія “Чалавек і міф”. З нагоды выхада кнігі «Ким. Великий прохожий». З удзелам Юліі Чарняўскай, Юрыя Хашчавацкага, Алены Будзінайтэ, Аляксандра Сушкова, Уладзіміра Някляева. Мадэратар – Аляксандр Фядута.

21.00-22.00 – Закрытая вечарына для ўдзельнікаў і сяброў* фестываля. Уваход па спісах.

 

*інфармацыю пра тое, як стаць сябрам фестывалю, вы можаце знайсці тут: https://pradmova.eu/friends/

 

5 красавіка, пятніца


ЗОНА А

11.00-11.50 – Дыскусія “Уплыў дакладных навук на светапогляд і творчасць пісьменніка”. Удзельнікі: Аляксандр Адамаў (мастак) і Багдан Сакалоў (журналіст). Мадэратар – Максім Кутузаў.

11.50-12.30 – Лекцыя Аляксандры Логвінавай “Палітыка, паэтыка і сусветная літаратура: Як кнігі не/перасягаюць межы”.

12.30-13.00 – Прэзентацыя кнігі Алеся Бычкоўскага “Дабрадзеі і гармідар квантавай літаратуры”, размова з аўтарам і аўтограф-сесія.

13.00-13.30 – Прэзентацыя кнігі Анатоля Астапенка “Муза сабачага скверу”, размова з аўтарам і аўтограф-сесія

13.30-14.00 – “Асабовы займеннік. «Они»: суб’ектыўная размова пра тое, як напісаць журботную кнігу і весела прэзентаваць яе праз год”. Прэзентацыя кнігі Сяргея Шаматульскага «Они», размова з аўтарам і аўтограф-сесія 

14.00-15.00 – Дыскусія кнігавыдаўцоў “Рынак літаратуры Non-fiction: асаблівасці працы, праблемы, выклікі і перспектывы”. Удзельнікі – Уладзімір Сіўчыкаў, Павел Касцюшын (выдавецтва “Гнозіс”, Расія), Андрэй Янушкевіч, Зміцер Вішнёў (выдавецтва “Галіяфы”). Мадэратар – Павел Баркоўскі.

15.00-16.00 – Дыскусія “ПрайдзіСвету – 10 год: як змянілася перакладчыцкае поле”. Удзельнікі: Ганна Янкута, Кацярына Маціеўская, Зміцер Колас, Андрэй Хадановіч. Мадэратарка – Юля Цімафеева.

16.00-17.30 – Адкрыццё стэнду швейцарскай кнігі. Вітальныя словы прадстаўнікоў амбасады. Выступ Анастасіі Макаранка (спецыяліста па камунікацыях маскоўскага прадстаўніцтва “Про Гельвецыя”): “Швейцарскі савет па культуры “Про Гельвецыя”: магчымасці для перакладчыкаў і літаратурных прамоўтэраў”  пры ўдзеле перакладчыцы і арт-мэнеджаркі Ірыны Герасімовіч

17.30-19.00 – Выступ Софі Оксанен (Фінляндыя) “Месца літаратуры ў постсавецкім грамадстве” з абмеркаваннем. Мадэратарка – Алена Казлова.

19.00-20.30 – Генеральны дырэктар IT-кампані Andersen Аляксандр Хоміч “Ці мараць андроіды пра электронныя кніжкі? Уплыў сучасных тэхналогій на літаратуру і літаратуры на сучасныя тэхналогіі”. Выступ і дыскусія з удзелам філосафкі Таццяны Шчытцовай і літаратара Альгерда Бахарэвіча. Вядучая – Ліля Ільюшына.

20.30-22.00 – “На флейце вадасцёка”: прэзентацыя кнігі Уладзіміра Маякоўскага ў беларускіх перакладах (серыя “Паэты планеты”). Удзельнікі: Уладзь Лянкевіч, Віталь Рыжкоў, Таццяна Светашова, Дзмітрый Строцаў, Андрэй Хадановіч. Музыка: “Five – storey ensemble”.

22.00-00.00 – Літдэгустацыя “Ананасная вада” пры ўдзеле вядомых аўтараў і мастакоў па папярэдняй рэгістрацыі (барная зона) Рэгістрацыя па спасылцы: https://goo.gl/forms/JcIW4QlviMz7jO0B3 

 

 

НОЧ КНІГІ

22.00-23.15 – Страшныя казкі пад трывожную музыку: чытаюць Андрэй Адамовіч, Альгерд Бахарэвіч, Юля Цімафеева, Уладзь Лянкевіч, Павел Касцюкевіч

23.15-00.00 – Музычны праект Eryk&Ja
00.00-00.30Shakunova Melodeclamation
00.30-01.10 – Перфоманс ад арт-суполкі “НЯХАЙ!”
01.10-02.00 – Юрась Ускоў і Іван Калабкоў з музычнай праграмай “Проста блюз”
02.00-03.30 – Паказ кінастужкі Любові Бітно “У райскім садзе ціха ідзе дождж”.

 

ЗОНА Б

11.00-11.50 – “Прасоўванне сваёй творчасці: роля анлайн-пляцовак”. Выступоўца – Аляксандр Незаконаў – стваральнік і кіраўнік анлайнавай арт-пляцоўкі Cardsi.by

11.50-13.00 – “Беларускія мастакі і нацыянальнае адраджэнне 1920-х гадоў”- дыскусія з нагоды выдання кнігі “Мастацтва Случчыны. Гісторыя, імёны, творы”. Удзельнікі сустрэчы – мастацтвазнаўцы, гісторыкі, мастакі, сярод якіх Мікола Купава, Ігар Ціткоўскі, Алеся Іса. Мадэратар – Алеся Чарнавокая.

13.00-14.00 – Альманах “Малевич. Классический авангард. Витебск.” Прэзентацыя праекта пры ўдзеле доктара мастацтвазнаўства Таццяны Катовіч (Віцебск)

14.00-15.00 – Прэзентацыя кнігі Віталя Раковіча і Веры Савінай “Чэслаў Немен”. Вядоўца – Таццяна Бембель.

15.00-16.00 – Круглы стол “Кніжны дызайн і ілюстрацыя: мастацтва і тэхніка – рэцэпт стварэння якаснай кнігі”. Удзельнікі – Ала Змiева (выдавец, куратарка мастацкiх праектаў, галерыстка), Уладзiмiр Даўгяла (мастак-iлюстратар, дацэнт ЕГУ),
Вячаслаў Паўлавец (мастак-графik, мастацкi рэдактар выдавецтва). Мадэратар – Зміцер Герасімовіч

16.00-17.10 – “Жаночая літаратура: змена парадыгмы” Дыскусія пра сучасную жаночую літаратуру, яе праблематыку, тое, як змяняецца яна і яе ўспрыняцце соцыумам, чытачкамі і чытачамі. Досвед пісьменніцы і паэткі. Удзельніцы: Алена Брава, Софі Оксанен, Юлія Цімафева, Вольга Гапеева. Мадэратарка: Алена Казлова. Перакладчыца: Надзея Кандрусевіч

17.10-18.00 – Лекцыя Ганны Кісліцынай “Чаму ў Беларусі сення не патрэбная літаратурная крытыка?”

18.00-18.45 – Прэзентацыя кнігі Алены Брава “Садомская яблыня”, творчая размова з аўтаркай і аўтограф-сесія

19.00-20.00 – Дыскусія “Дзве душы спектакля: аўтар і/ці рэжысёр”? па матывах спектаклю “Дзве душы” Мікалая Пінігіна па матывах спектаклю “Дзве душы” Мікалая Пінігіна. Удзел у сустрэчы возьмуць: мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, рэжысёр Мікалай Пінігін; журналіст, крытык і пісьменнік Сяргей Дубавец і пісьменнік, філосаф Ігар Бабкоў. Мадэратарам выступіць тэатральны крытык, выкладчык Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Аляксей Стрэльнікаў.

20.00-20.30Прэзентацыя кнігі вершаў “Унукам” Ларысы Геніюш пры ўдзеле Глеба Лабадзенкі.

20.30-21.00 – Прэзентацыя сучаснай падляшскай літаратуры і дзейнасці беластоцкага літаратурнага таварыства. Віктар Стахвюк, літаратурнае аб’яднанне “Белавежа”.

21.00-22.00 – Круглы стол “Жыццё як тэкст. Чалавек і яго біяграфія”. Абмеркаванне праекта “Беларуская мемуарная бібліятэка” з прэзентацыяй новых выданняў. З удзелам Міхася Скоблы, Ганны Запартыкі, Ганны Севярынец, Наталлі Гардзіенка, Ларысы Глебкі. Мадэратар – Аляксандр Фядута (выд-ва “Лімарыус”)


ЗОНА С

12.30-14.00 – Літаратурны майстар-клас Ксеніі Шталенковай “Кніжнае дэтэктыўнае агенцтва Underwood” (барная зона). Рэгістрацыя на майстар-клас: https://goo.gl/forms/50L2EsuTxCXJdmjY2

20.30-22.00 – Інтэрактыўны перфоманс па матывах кнігі Віктара Марціновіча “Post MoWa” ад Аляксея Стрэльнікава.

 

6 красавіка, субота

ЗОНА А

11.00-12.00 – Дыскусія “Забароненыя тэмы ў сучаснай дзіцячай літаратуры” з удзелам Надзеі Кандрусевіч, Юлі Цімафеевай, Ганны Янкуты ды іншых. Мадэратар – Вольга Воўк.

12.00-13.30 – Самакаланіялізацыя ці пераадоленне гістарычных комплексаў: дыскусія па “Гісторыі Расіі: ад сярэднявечча да сучаснасці”. Мадэратар – Андрэй Ягораў.

13.30-15.00 – “Дзяржаўнасць або тэрыторыя?” Дыскусія па кнізе “Гісторыя беларускай дзяржаўнасці”. Мадэратар – Алег Дзярновіч.

15.00-15.20 – Вітальнае слова Андрэя Казакевіча (“Палітсфера”) і анонс Кангрэса даследчыкаў Беларусі-2019.

15.20-16:30 –  “Як і з кім размаўляць сёння пра гісторыю?”. Дыскусія з удзелам аўтараў часопіса “Наша гісторыя”. Мадэратар – Андрэй Янушкевіч.

16.30-17.00 – Урачыстае ўручэнне прэміі Францішка Багушэвіча. Цырымонія ўзнагароджання.

17.00-18.30 – Дыскусія “Пісьменнік, улада і грамадства: межы адказнасці” пры ўдзеле Томаса Вянцлавы (Літва), Віктара Ерафеева (Расія) і Уладзіміра Арлова (Беларусь). Вядоўца – Лявон Баршчэўскі.

18.30-19.20 – Лекцыя Юліі Чарняўскай “Святлана Алексіевіч і чалавек разгублены”

19.20-20.00 – Прэзентацыя беларускага перакладу кнігі Сяргея Жадана “Інтэрнат” (выдавецтва “Янушкевіч”).

20.00-21.30 – Творчая вечарына Віктара Ерафеева. Вядоўца – Андрэй Хадановіч.

21.30-22.30 – Прэзентацыя перакладаў кніг Этгара Керэта на беларускую мову. Аўтарскае кіно “Etgar Keret: Based on a True Story” (Emmy Award Winner 2018). Абмеркаванне пры ўдзеле аўтара сцэнара і памочніка рэжысёра Рутгера Лэма.

 

ЗОНА Б

11.00-12.00 – Майстар-клас “Хто пёрка згубіў?” Марына Дарочанкава, Ганна Краўчук (выдавецтва “Анталогія”), вітальнае слова ад “Аховы птушак Бацькаўшчыны”. Рэгістрацыя: https://goo.gl/forms/SNjqOvZjOkqX97S23 (колькасць месц абмежаваная)
12.10-13.10 – Дыскусія на тэму сучаснай беларускай дзіцячай ілюстрацыі (Кацярына Дубовік, Вольга Кузьміч, Павел Татарнікаў, мадэратарка Юля Цімафеева);

13.30-14.15 – спектакль “Мама Му паранілася” ад тэатрыка лялек “Лямцавая Батлейка” (партнёр “Будзьма беларусамі”);

14.30-15.00 – цырымонія ўганаравання лаўрэатаў Прэміі Цёткі;

15.00-15.50 музычны сэт ад Эрыка Арлова-Шымкуса.

16.00-17.00 – Літаратурнае спаборніцтва “Што? Дзе? Калі?”. Куратар – Ганна Севярынец

17.00-17.30 – Інтэрактыўныя чытанні з Надзеяй Ясмінска (“Дом цікаўных казак”, выд-ва “Галіяфы”)

17.30-18.10 – Прэзентацыя спектакля “Гэта мы” (паводле “Радзіва “Прудок” Андрэя Горвата)  Незалежнага тэатральнага праекту (Украіна/Беларусь). Пры ўдзеле акцёра Васіля Бойдака і рэжысёра Стаса Жыркова.

18.10-19.00 – Павал Бука. “Новая матэматыка, як сродак аб’яднання ведаў ва ўніверсітэце і нацыі.” Выступ-прэзентацыя кнігі Святланы Новікавай “Свет. Матэматыка. …”

19.00-19.30Прэзентацыя кнігі Міхася Баўтовіча “Кнігадрук у Полацку (1774 – 1829)” з удзелам аўтара кнігі і выдаўца Алеся Аркуша.

19.30-20.00 – Уручэнне літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес”. Цырымонія ўзнагароджання

20.00-21.00 – Вартаўнікі быцця: жывая анталогія беларускай метафізічнай паэзіі. Шэсьць паэтаў. Чатыры пакаленні. Адрозныя сны. Супольныя чуйнаванні. Адзіная мова. Алесь Разанаў, Ігар Бабкоў, Міхаіл Баярын, Ігар Кулікоў, Кацярына Масэ, Галіна Сіўчанка прадставяць у тэатры мовы жывую анталогію сучаснай метафізічнай паэзіі. Вядоўца імпрэзы – Ігар Бабкоў.

21.30-22.30 – Imhleben. Прэзэнтацыя кніг Ільлі Сіна “Libido” і Галіны Сіўчанка “Зоў звычаю”. Літаратурнае шоу групы “Экзарцыстычны gesamtkeunstwerk”.

ЗОНА С

12.15-14.00 перакладніцкі майстар-клас ад аўтарак і перакладчыц Ганны Янкуты і Веры Бурлак*

14.00-16.00 – празаічны майстар-клас ад Альгерда Бахарэвіча*

*падрабязней пра ўдзел у майстар-класах тут: https://www.facebook.com/pradmova/photos/a.441346786288819/634769360279893

 

 

7 красавіка, нядзеля
ЗОНА А

11.00-12.00 – Дыскусія “Дзе пачаткі нацыянальнай філасофскай традыцыі?” Удзельнікі –  Валянцін Акудовіч, Ігар Бабкоў, Анатоль Зелянкоў, Іван Новік. Мадэратар – Павел Баркоўскі

12.00-13.00 – Дыскусія “Супольнасці пасля Халакоста: межы аўтаноміі і салідарнасці” з нагоды выхада кнігі Вольгі Шпарагі. Удзельнікі – Вольга Шпарага, Аляксей Крывалап, Ілля Маўрынскі. Мадэратар – Лілія Ільюшына.

13.00-13.40 – Прэзентацыя спецвыпуска часопіса Topos (№2, 2018), прысвечанага вайне на Усходзе Украіны (пры ўдзеле аўтараў і рэдактараў нумара).

13.40-15.00 – Дыскусія “Што рабіць філосафу ў сучасным грамадстве, альбо хто і для чаго практыкуе сёння антыфіласофію?”. Мадэратар – Аляксандр Сарна. Загалоўныя паведамленні – Галіна Русецкая “Псіхааналіз як антыфіласофія. Справа пра суб’екта жадання” і Ігар Падпорын “Антыфіласофскія ўрокі для інтэлектуалаў”.

15.00-16.00 – Паэтычныя кніжныя прэзентацыі: Марыя Мартысевіч “Сарматыя”, Крысціна Бандурына “Номо”

16.00-17.00 – Прэзентацыя кнігі Аляксандра Фядуты “Филомат в Империи. Жизнь Франтишка Малевского».

17.00-17.45 – Уручэнне прэміі Анемпадыстава. Цырымонія ўзнагароджання

17.45-18.30 – Творчая імправізацыя з удзелам Рамана Падалякі і Зміцера Лук’янчыка “Чуць. Бачыць. Разумець” паводле кнігі Міхала Анемпадыстава “Колер Беларусі”

18.30-19.45 – “Дзень Падзякі”: творчы вечар Томаса Вянцлавы. Прэзентацыя кнігі “Выбранае” (серыя “Паэты планеты”). З удзелам паэтаў-перакладчыкаў Лявона Баршчэўскага, Алеся Разанава і Андрэя Хадановіча. Мадэратар – Андрэй Хадановіч.

19.45-20.30 – “Віленскі покер: анатомія перакладу”. Прэзентацыя-дыскусія вакол рамана Рычардаса Гавяліса

20.30-21.30 – Героі сучаснай паэзіі: Вольга Гронская, Стась Карпаў, Віталь Рыжкоў, Таня Светашова, Юля Цімафеева

 

ЗОНА Б

11.00-12.00 – Прэзентацыя кнігі “Працяг будзе. Кніга пра ўзрост” і аўтограф-сесія аўтараў: доктара мед. навук, прафесара А. Ільніцкага, і доктара мед. навук, прафесара К. Прашчаева – вядучых спецыялістаў-герантолагаў

12.00-13.00 – Школа крэатыўнага пісьма “Літара” для падлеткаў. Адкрыты ўрок. Настаўнічае Адам Глобус. Уручэнне прэміі “Залатая літара”

13.00-14.00 – Лекцыя “10 кніг, якія дапамогуць вам сэканоміць на кансультацыях псіхолага” ад гештальт-тэрапеўта Васіліны Данілавай.

14.00-15.00 – Лекцыя “Падрыхтоўка паэтычнай кнігі: страхі, чаканні і ўзаемадзеянне аўтара і рэдактара” ад паэткі і рэдактаркі Тані Светашовай.

15.00-15.45 – Прэзентацыя літаратурных вандровак кампаніі “Белінтэрком”: “Шляхамі Быкава, Броўкі, Барадуліна, Караткевіча і Купалы”

16.30-17.00 – Абвяшчэнне вынікаў конкурса для маладых ілюстратараў і дызайнераў кнігі “Арт-Прадмова”. Цырымонія ўзнагароджання.

17.00-17.30 – Інтэрактыўны перфоманс па матывах кнігі Віктара Марціновіча “Post MoWa” ад Аляксея Стрэльнікава

17.30-18.15 – Эльжбета Інеўска “Юзаф Пілсудскі. Крэсавыя аповеды”. Прэзентацыя кнігі, медыяпрэзентацыя фотаздымкаў эпохі і аўтограф-сесія.

18.15-19.00 – Прэзентацыя кнігі Уладзімера Лякіна “Последние защитники Великого княжества Литовского” пры ўдзеле аўтара і выдаўца, аўтограф-сесія

19-10-20.30 – Ірына Дубянецкая “700 гадоў Ісламу на Беларусі. Мусульманства як складнік беларускай ідэнтычнасьці” – з абмеркаваннем кніг на тэму мусульманскай беларускай культурнай традыцыі і з удзелам беларускіх навукоўцаў, выдаўцоў і мусульман.

 

ЗОНА С

12.00-13.00 – Круглы стол “Кніжныя выставы і фестывалі: выклікі і эфекты мерапрыемстваў па прасоўванню кніг”. Мадэратар – Вольга Воўк (барная зона)

12.00-14.00Паэтычны майстар-клас ад паэтаў Андрэя Хадановіча і Уладзя Лянкевіча*

17.00-17.40 – Гастрапрэзентацыя “Кухня часоў Напалеона” Алены Мікульчык па папярэдняй рэгістрацыі (барная зона) Рэгістрацыя па спасылцы: https://goo.gl/forms/18oq4tqaGiKtr8Pv2 

 

*падрабязней пра ўдзел у майстар-класах тут: https://www.facebook.com/pradmova/photos/a.441346786288819/634769360279893

 

2. КНІЖНА-ТЭАТРАЛЬНАЯ ПРАГРАМА ФЕСТЫВАЛЮ ІНТЭЛЕКТУАЛЬНАЙ КНІГІ “ПРАДМОВА”

 

4 КРАСАВІКА 2019 19.00 НАЦЫЯНАЛЬНЫ АКАДЭМІЧНЫ ТЭАТР ІМЯ ЯНКІ КУПАЛЫ

Дзве душы (16+)

Максім Гарэцкі 
сцэны

Рэжысёр-пастаноўшчык   – Мікалай Пінігін

Сцэнаграфія і касцюмы – Барыс Герлаван

Кампазітар      – Андрэй Зубрыч

Харэограф         – Наталля Карчэўская

Інсцэніроўка на беларускай мове           – Уладзіслаў Ахроменка, Максім Клімковіч

Стварэнне відэакантэнту       – Сяргей Тарасюк

Працягласць – 2 гадзіны 20 хвілін з антрактам

 

Спектакль паводле аповесці “Дзве душы” айчыннага класіка, пачынальніка беларускай філасофскай прозы Максіма Гарэцкага. На фоне знакавых гістарычных падзеяў у часе пасля Першай сусветнай вайны пераплятаюцца лёсы розных людзей, якія апынуліся ў гушчы рэвалюцыйнай “куламесы” – падмененых у дзяцінстве панскага і сялянскага сыноў, палітычных прайдзісветаў, закаханых дзяўчат, адраджэнцаў. Дзве душы – гісторыя ўнутранай супярэчнасці беларускага інтэлігента Ігната Абдзіраловіча, які здольны рэфлексаваць над часам і сабой у складаным свеце, шукаць “яснасць у паглядах на спрадвечна няяснае”, што непазбежна робіць яго староннім і безабаронным у сваім асяроддзі.

*Дыскусія “Дзве душы спектакля: аўтар і/ці рэжысёр”? па матывах спектаклю адбудзецца 5 красавіка а 19.00 у межах фестывальнай праграмы на пляцоўцы ОК16 (вул. Кастрычніцкая 16) пры ўдзеле рэжысёра Мікалая Пінігіна. Мадэратар – Аляксей Стрэльнікаў.

Замовіць квіток: http://kupalauski.by/performances/large_stage/two-souls/?afisha=32175

 

6 КРАСАВІКА 2019 19.00 ЛАБАРАТОРЫЯ САЦЫЯЛЬНАГА ТЭАТРА ECLAB (КУЛЬТУРНЫ ХАБ ОК16)

Родныя людзі?

Дакументальны спектакль (18+)

Драматург — Лёха Чыканас

Рэжысёрка — Валянціна Мароз

Мэнеджарка проекта — Ганна Казакова

Сцэнографка — Кацярына Чудная

Мастак па касцюмах — Андрэй Часнакоў

Відэа – Каця Чэкатоўская

Дызайн — Наста Стальмахова

Акцёры: Наста Стальмахова, Кацярына Чэкатоўская, Паліна Піткевіч, Ганна Лаўніковіч, Ірына Аверына, Павел Андрэеў, Арцём Лабко.

Працягласць – 1 гадзіна

Паводле афіцыйнай статыстыцы кожная трэцяя беларуска жыве ў сітуацыі фізічнага, псіхалагічнага або эканамічнага гвалту. Штогод трэцяя частка ўсіх цяжкіх злачынстваў у Беларусі – гэта забойствы, учыненыя ў сям’і.

Мы чуем гэтыя фразы так часта, што, здаецца, часам пачынаем успрымаць гэта як належнае. Што насамрэч хаваецца за гэтымі лічбамі? Што можа зрабіць кожны і кожная з нас, каб змяніць падобны стан рэчаў? Ці можна быць упэўненымі, што мы самі не станем ахвярамі гвалту ў блізкіх стасунках? Як бы вы самі адрэагавалі на выпадак хатняга гвалту? Патэлефанавалі б у міліцыю? Ці проста на наступны дзень сказалі б на працы, што стукнуліся аб вушак / ўпалі з лесвіцы / паслізнуліся на мокрай падлозе? Як сям’я і сябры падтрымліваюць гвалт, ігнаруючы і замоўчваючы яго? Як спраўляцца з фізічнымі і ментальнымі траўмамі, якія атрымалі ахвяры гвалту?

Гісторыі, якія мы раскажам, заснаваныя на інтэрв’ю з жанчынамі, якія перажылі хатні гвалт, нейкі час жылі ў Прытулку, прайшлі рэабілітацыю з псіхолагамі і здолелі ці не здолелі уладкаваць сваё жыццё пасля сыходу ад агрэсара. Казаць праўду пра гвалт у блізкіх адносінах – гэта складаны, але важны крок на шляху да вылячэння. Наш спектакль не толькі дае голас пацярпелым, але і стварае прастору для абмеркавання гэтай праблемы.

*Пасля спектакля глядачоў чакае дыскусія-абмеркаванне з удзелам рэжысёрскі і акцёраў.

Замовіць квіток: http://afisha.bycard.by/performance/dokumentalynyy_spektakly_rodnye_lyudi_ok16

 

7 КРАСАВІКА 2019 19.00 КУЛЬТУРНЫ ХАБ ОК16

Ілюзіі

Рэжысёр Таццяна Траяновіч

Аўтар малюнкаў – Алена Сілуціна

Відэашэраг – Алеся Давідовіч

Кампазітар і жывы гук – Арцём Давідовіч

Акцёры: Марына Дзянісава, Алеся Пухавая, Антон Макуха, Станіслаў Савосцін.

Працягласць – 1 гадзіна 40 хвілін

 

Спектакль «Ілюзіі» з’яўляецца пераможцам конкурсу «Нацыянальная тэатральная прэмія» 2016 га года ў намінацыі «Лепшая актрыса».

 

Чацвёра акцёраў распавядаюць паэтычную, светлую і ў той жа час пранізлівую гісторыю двух шлюбных пар. Простая размова пра каханне, дружбу, давер, з дапамогай якой прыадчыняецца сутнасная праўда пра свет. Свет, у якім ні на што нельга абаперціся, і які пры найменшым дотыку рассыпаецца на дробныя рознакаляровыя аскепкі. Усё, што здавалася відавочным і непарушным, аказваецца эфемерным і ілюзорным.

Іван Вырыпаеў – драматург, рэжысёр, мастацкі кіраўнік тэатра «Практыка» (г. Масква). Спектаклі па яго п’есах ідуць у шэрагу еўрапейскіх краін: у Польшчы, Германіі, Чэхіі, Балгарыі, Англіі, Францыі, Канадзе, а таксама ў Расеі і краінах блізкага замежжа. Аўтар культавых п’ес «Кісларод» і «Танец Дэлі».

*Пасля спектакля глядачоў чакае дыскусія-абмеркаванне з удзелам рэжысёрскі і акцёраў.

Замовіць квіток: https://bezkassira.by/buy/5816/

 

7 КРАСАВІКА 2019 19.00 НАЦЫЯНАЛЬНЫ АКАДЭМІЧНЫ ТЭАТР ІМЯ ЯНКІ КУПАЛЫ

Радзіва “Прудок” (16+)

Андрусь Горват
дзённік

Рэжысёр – Раман Падаляка

Інсцэніроўка – Раман Падаляка, Міхась Зуй

Сцэнаграфія і касцюмыКацярына Шымановіч

Музыка“pilip” Дзмітрый Есяневіч, Міхась Зуй, Віталь Кулеўскі

Музычнае афармленне – Юрый Бачкароў

Мастак па святле        – Мікалай Суркоў

Працягласць – 1 гадзіна 40 хвілін

 

Жывая гісторыя колішняга дворніка Купалаўскага тэатра ўвасобілася ў выдатную мастацкую дзею на сцэне гэтага самага тэатра.

“Радзіва Прудок” распавядае пра мінскага журналіста і дворніка Купалаўскага тэатра Андруся Горвата, які вырашыў з’ехаць у вёску Прудок аднаўляць дом свайго дзеда і прамяняў мітусню вялікага горада на радасці вясковага жыцця і блізкасць да ўласных каранёў. Свае ўражанні ён спачатку размяшчаў на асабістай старонцы ў Facebook – потым гэтыя запісы сталі кнігай і неўзабаве спектаклем.

Падзея, насамрэч, унікальная, бо, ад самага пачатку суправаджалася абсалютна бескарыснай любоўю ўсіх удзельнікаў творчага працэсу да літаратуры, тэатра і да аўтара, які здолеў абудзіць увагу да важных рэчаў. Прыгожы ланцужок падзеяў, звязаных з асобай Горвата, тэатрам, Мінскам, кнігамі, спектаклем будзе мець працяг і натхняць на шчырыя ўсмешкі і светлыя думкі.

*Пасля спектакля глядачоў чакае дыскусія-абмеркаванне з удзелам рэжысёра, аўтара і акцёраў.

Падрабязнасці: http://kupalauski.by/performances/small_stage/radio-prudok/?afisha=32277

 

3. ВЫСТАВАЧНАЯ ПРАГРАМА ФЕСТЫВАЛЮ “ПРАДМОВА”

Выстава прац фіналістаў конкурса маладых ілюстратараў і дызайнераў кнігі “АРТ-ПРАДМОВА”-2019. (4-7 красавіка 2019)

Адкрыццё выставы 4 красавіка 2019 г. а 17.00 у культурным інкубатары ОК16 пры ўдзеле арганізатараў конкурса, куратара – Змітра Герасімовіча і членаў журы. Прэзентацыя конкурса і прац-фіналістаў; дэманстрацыя і відэа-прэзентацыя арт-букаў.

Конкурс праводзіцца сярод маладых аўтараў (ад 17 да 35 год уключна) па наступных намінацыях:

  1. Арт-бук (любое нетыражнае выданне з выразнай мастацкай канцэпцыяй);
  2. Тыражная кніга (друкаванае ці лічбавае выданне або макет кнігі);
  3. Ілюстрацыя (за лепшую тэхніку выканання);
  4. Ілюстрацыя (за наватарства/эксперымент);
  5. Ілюстрацыя (за лепшае прачытанне тэмы);
  6. Гран-пры фестывалю (за самы выбітны твор).

Конкурс-выстава “Арт-Прадмова” дае цудоўную магчымасць маладым творцам не толькі даведацца кампетэнтнае меркаванне вядомых майстроў пра свае працы, але і звярнуць на сябе ўвагу беларускіх выдаўцоў і глядачоў, даруе шанец атрымаць новыя цікавыя замовы і зрабіцца лепш бачнымі ў публічнай прасторы. Падрабязней пра конкурс: https://pradmova.eu/zbor-zayavak-na-konkurs-vystavu-maladyh-iljustratara-i-dyzajnera-knigi-art-pradmova/

Выстава працуе пад час работы фестывалю. Уваход вольны.

У межах агульнага праекта “Колеры і вобразы Беларусі”:

Выстава “Колер Беларусi” Міхала Анемпадыстава: бясконцае наша” (5-16 красавіка 2019)

Адкрыццё выставы 5 красавіка 2019 г. а 18.00 у Нацыянальным Цэнтры Сучасных Мастацтваў (пр. Незалежнасці, 47) пры ўдзеле арганізатараў, су-аўтаркі экспазіцыі – дызайнеркі Алены Дашкевіч, куратара выставы – арт-крытыка і журналісткі Любові Гаўрылюк. Прэзентацыя канцэпцыі выставы, тэматычная лекцыя.

Выстава прысвечаная экспазіцыі прац у межах праекта дызайнера і паэта Міхала Анемпадыстава “Колер Беларусі”. На выставе будзе прадстаўлена візуальная частка даследвання – аб’екты, якія з’яўляюцца носьбітамі ўлюбёных колераў беларускай культурнай традыцыі.

“Ёсць некалькі прычын для бясконцага – без пафасу! – зварота да фотаздымкаў і альбому Міхала Анемпадыстава «Колер Беларусi”. Па-першае, аўтар сам гэтага хацеў: ведаў, што тэма не даследавана, ведаў, што колер мае базавае, карэннае значэнне для светаразумення народа. Культурныя коды, закладзеныя адчуваннямі колеру, павінны, на яго думкі, структураваць разуменне чалавекам самога сябе, свайго месца ў прасторы і сваіх задач у ёй. Гэта ж адносіцца да нацыі, якую Міхал разумеў не правінцыйнай, але глыбока убудаванай у еўрапейскія каштоўнасці і глабальны кантэкст.

Па-другое, аўтар бачыў выключна прафесійнае значэнне асваення феномену «колер» дызайнерамі. Функцыянальныя задачы і задачы фарматворчасці для яго былі непарыўна звязаныя з колерам, з яго паходжаннем і ідэнтыфікацыяй у гаворцы – зусім канкрэтна, гэта значыць: са словам, часам і месцам, дзе ткалі паясы, фарбавалі дахі, адбельвалі лён. Колер сублімаваў звычаі, вопыт рамёстваў, бытавыя звычкі, якія маюць непасрэднае дачыненне да прадметнага асяроддзя. І да сучаснага дызайну як да сферы, што вынікае з нацыянальнай культурнай традыцыі.

Трэцяя акалічнасць. Кніга пабудавана такім чынам, што да кожнага яе раздзелу можна звяртацца асобна, шматкроць і з зусім рознымі мэтамі. Краязнаўчымі і філасофскімі, гістарычнымі, мастацтвазнаўчымі і яшчэ шматлікімі іншымі. Візуальны складнік сацыякультурнай прасторы пры гэтым зусім не сыходзіць на другі план, насупраць, менавіта фармат альбома робіць гэту акалічнасць відавочнай.

У звязку з гэтымі прычынамі мы назвалі такую працу бясконцай – яе патэнцыял цяжка завяршыць межамі і азначэннямі, ён сапраўды – без пафасу – невычэрпны”.

Работа выставы плануецца з 6 па 16 красавіка 2019 года. Час працы: з 11.00 да 19.00 штодня, акрамя панядзелка.

Кошт білета: поўны – 5 руб., ільготны – 2 руб.

Даведкі па тэлефонам: +375 17 235-03-31, +375 17 243-24-68

Галерэя “Перасоўная гісторыя: Беларусь на старадаўніх геаграфічных мапах” (5-16 красавіка 2019)

Адкрыццё выставы 5 красавіка 2019 г. а 18.00 у Нацыянальным Цэнтры Сучасных Мастацтваў (пр. Незалежнасці, 47) пры ўдзеле арганізатараў, складальніка калекцыі і аўтара атрыбуцый – дырэктара выдавецтва “Эканомпрэс” Эдуарда Куфцерына. Падчас адкрыцця выставы адбудзецца выступ-прэзентацыя і куратарская экскурсія па экспазіцыі. Сумесна са стваральнікамі Інтэрнэт-сайта imago.by наведвальнікам будзе прадстаўлена міні-выстава выбраных лінарытаў з кнігі Язэпа Драздовіча «Нябесныя бегі»

“Старажытныя мапы ўяўляюць сабой унікальныя артэфакты і валодаюць магічнай сілай. Гэта сваеасаблівыя парталы ў часе, візуальная машына часу, якая дазваляе нам вандраваць па розных часах і прасторах, гісторыях, мовах і культурах – і праз гэта шукаць, разумець, суадносіць і канструяваць сябе ў новых кантэкстах і межах. Халсціны мапаў пагружаюць нас у свет вобразаў, ментальную, духоўна-эмацыйную прастору, у глыбіні нашага падсвядомага – туды, дзе нараджаецца чалавечае Я і ягоная культура”.

Ключавая мэта праекта – распаўсюджванне новых узораў візуальна-гістарычнай памяці, змяненне спосабаў уяўлення ўласнай традыцыі для далейшага развіцця вобразу Беларусі і беларусаў, іх культурнай і геапалітычнай самаідэнтыфікацыі перш за ўсё на рэгіянальным узроўні. Эстэтычны кампанент праекта звязаны са зменай культурнай прасторы Беларусі, уключэнне ў яе гістарычных геаграфічных мап як элементаў інтэр’еру і дызайну. Галерэя “Перасоўная гісторыя” будзе вандраваць па гарадах і мястэчках Беларусі, нагадваючы пра разнастайнасць візуальнага складніка нашай краіны.

Геаграфічныя мапы раздрукаваныя з арыгінальных копій з дапамогай лічбавага друку і з захаваннем усіх маштабаў на паперы, якая імітуе фактуру старадаўніх мап. Усе карты маюць навуковую атрыбуцыю, якая экспануецца разам з аб’ектамі: укладальнік – Эдуард Куфцерын, навуковы кансультант – кандыдат гістарычных навук, старэйшы навуковы супрацоўнік інстытута гісторыі НАН РБ Алег Дзярновіч.

Работа выставы плануецца па 16 красавіка 2019 года

Кошт білета: поўны – 5 руб., ільготны – 2 руб.

Даведкі па тэлефонам: +375 17 235-03-31, +375 17 243-24-68

** У праграме фестывалю могуць быць змены. Сачыце за абнаўленнямі.