Фестываль інтэлектуальнай кнігі

Ноч паэзіі на PRADMOVA

1 min read

Ноч паэзіі ў Вільні — асаблівая падзея фестывалю PRADMOVA!

12 кастрычніка 2025, клуб “Павільёнас” (Pylimo g. 21B), 19.40-21.20

Запрашаем на адкрытыя чытанні, дзе свае творы прадставяць госці і ўдзельні:цы фестывалю: І.Б., Алена Варанец, Надзея Гарэцкая, Ванда Марцінш, Ілля Міронаў, Дар’я Роскач, Сяргей Сыс, Андрэй Хадановіч, Ціхан Чарнякевіч і іншыя.

Будзе працаваць “вольны мікрафон”, можна далучыцца на месцы і стаць часткай падзеі!

Асаблівы момант імпрэзы —чытанні вядомых літоўскіх аўтараў Давіле Багдонайце і Альвідаса Шляпікаса з перакладамі на беларускую мову ад Ціхана Чарнякевіча і Андрэя Хадановіча.

Прыходзьце натхняцца, выступаць і слухаць жывое беларускае і літоўскае паэтычнае слова!

Leave a Reply