Фестываль інтэлектуальнай кнігі

Названыя пераможцы конкурса-выставы “АРТ-ПРАДМОВА 2020”

1 min read

У гэтым годзе журы ў складзе сямі чалавек на чале з дызайнерам і мастаком Змітром Герасімовічам як куратарам конкурса прынялі рашэнне аб ўзнагароджанні фіналістаў конкурса-выставы “АРТ-ПРАДМОВА 2020”

У склад камісіі журы ў гэтым годзе ўваходзілі:

Алена Дашкевіч, Уладзімір Даўгяла, Зміцер Герасімовіч, Павал Татарнікаў, Раман Сустаў, Рыгор Сітніца, Аляксандр Кулажанка.

Працы ўдзельнікаў конкурса, якія ўвайшлі ў шорт-ліст, былі выстаўленыя пад час працы фестывалю інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” на адпаведнай выставе.

Сярод удзельнікаў паўфінала можна ўзгадаць наступных маладых мастакоў: Наталля Шкраба, Улада Юрчанка, Наталля Чэстных, Кацярына Чысцікава, Настасся Пазняк, Аліна Парфяновіч, Дар’я Шышкіна, Марына Мароз, Марыя Станкевіч, Анастасія Сакалоўская, Мікіта Расолька, Вольга Пранкевіч, Фёдар Шурмялёў, Марына Жвірбля, Анастасія Рыбакова і інш.

   

У выніку адбору і галасавання былі абвешчаныя пераможцы па наступных намінацыях:

Гранд-Пры – Марына Мароз. Серыя «Сведчанні» паводле дуxоўнай паэзіі Ул. Мароза. Афорт. 2018–2020.

Art-Book – Фёфар Шурмялёў й Марына Жвірбля. Кніга «Звяры». Афорт. Лічбавы друк. 2020.

Ілюстрацыя (за наватарства, эксперымент) – Мікіта Расолька. Серыя ілюстрацый да рамана Энума Элiш «Александра.Net». Дзіджытал. 2019

Ілюстрацыя (за лепшае прачытанне тэмы) – Анастасія Сакалоўская. Ілюстрацыі да артыкулаў Міжнароднай Дэкларацыі правоў чалавека. Алоўкі. 2018

Ілюстрацыя (за лепшую тэxніку выкананьня) – Кацярына Чысцікава. Ілюстрацыі да паэмы Карнея Іванавіча Чукоўскага «Муха-Цакатуха». Змяшаная тэхніка. 2020.

Узнагароды пераможцам былі ўручаныя членамі журы конкурса. Была абвешчаная праграма падтрымкі для пераможцаў конкурса сумесна з незалежнымі беларускімі выдавецтвамі – аплочаны кантракт на ілюстрацыю да кнігі ці серыі кніг.

Абвяшчэнне пераможцаў па шасці намінацыях і іх урачыстае ўшанаванне адбылося пад час фестывалю інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” а 20.00 17 кастрычніка 2020 на залі 1 паводле фестывальнай праграмы.

Нагадаем:

Конкурс маладых ілюстратараў і дызайнераў кнігі “АРТ-ПРАДМОВА”- 2020 праводзіўся сярод маладых аўтараў (ад 17 да 35 год уключна) па наступных намінацыях:

  1. Арт-бук (любое нетыражнае выданне з выразнай мастацкай канцэпцыяй);
  2. Тыражная кніга (друкаванае ці лічбавае выданне або макет кнігі) – у гэтым годзе не прысуджалася;
  3. Ілюстрацыя (за лепшую тэхніку выканання);
  4. Ілюстрацыя (за наватарства/эксперымент);
  5. Ілюстрацыя (за лепшае прачытанне тэмы);
  6. Гран-пры фестывалю (за самы выбітны твор).

Конкурс-выстава “Арт-Прадмова” дае цудоўную магчымасць маладым творцам не толькі даведацца кампетэнтнае меркаванне вядомых майстроў пра свае працы, але і звярнуць на сябе ўвагу беларускіх выдаўцоў і глядачоў, даруе шанец атрымаць новыя цікавыя замовы і зрабіцца лепш бачнымі ў публічнай прасторы. Падрабязней пра конкурс: https://pradmova.eu/zbor-zayavak-na-konkurs-vystavu-art-pradmova-20-20/

Выстава працавала увесь час работы фестывалю. Уваход вольны.

Leave a Reply