Фестываль інтэлектуальнай кнігі

Меркаванне журы пра конкурс «Шуфлядка» 2025

1 min read

А вось і трэці водгук на сезон «Шуфлядкі» ад сябра журы:

«У параўнанні з мінулым годам, здаецца, цікавейшыя і больш разнастайныя рукапісы былі ў намінацыі “масавыя жанры”. Бойкія і дынамічныя прыгоды падлеткаў у стылі серыялаў ад Netflix, фальклёрна-містычныя дэтэктывы, абсурдна-фантастычныя дзеі, упісаныя ў беларускі актуальны кантэкст. Некаторыя творы часам было проста цікава чытаць.

Нон-фікш, які квітнее ў свеце, на жаль, у нас не толькі па колькасці пададзеных рукапісаў, але часта і па якасці саступае кнігам з іншых намінацый.

Дзіцячых твораў нібыта і многа падалося, але многія быццам бы наспех напісаныя, і часта пры невялікім аб’ёме не трымаюць увагу нават дарослага, што ўжо казаць пра маленькіх чытачоў. Вершаваных спробаў не шмат. І хаця ў плане задумаў і зместу ёсць за што ўчапіцца, але, на жаль, слабаватае выкананне на ўзроўні формы. А дзеці ж вельмі чуйныя да памеру і ўдалай запамінальнай рыфмы.

Магчыма, гугл-транслэйту не стала менш, проста некаторыя аўтары пачалі яго больш дбайна вычытваць, і гэта як ні дзіўна радуе».

Гэтак гучаў мой леташні водгук. І з тае пары, здаецца, прынцыпова нічога не змянілася. Быць можа, гэткая стабільнасць з цягам часу пачне даваць нейкі ўнікальны нечаканы плён?

Адзінае, як падказалі калегі, верны памочнік пісьменніка цяпер не гугл-транслэйт, а chatGPT, які трохі лепей валодае беларускай мовай і гатовы заўсёды падставіць плячо таму, хто яшчэ самастойна ніяк не справіцца з нашай васількова-жытнёвай».

Leave a Reply