Фестываль інтэлектуальнай кнігі

Кароткі спіс конкурса «Шуфлядка» (+чытацкае галасаванне)

1 min read

Журы конкурса рукапісаў «Шуфлядка» вызначылася з кароткім спісам. Мы рады яго абвесціць:

1) Намінацыя «Дзіцячая і падлеткавая кніга»
– Серпікі і таямніцы выкрадання
– Пёры, пух і сяброўства
– Год чараўніцтва
– Дом насупраць піяніна
– Бусел

2) Намінацыя «Нон-фікшн»
– Кніга пра любоў і каханне
– Лімінальнасць

3) Намінацыя «Масавыя жанры»
– Шафа з хобатам
– Матылькі
– Пагарэлец
– Забіць Макартні (18+)

Нагадаем, што на этапах доўгага і кароткага спісаў мы не публікуем імёны аўтараў, бо журы чытае «ананімізаваныя» рукапісы. Пасля вызначэння пераможцаў аўтары ўсіх рукапісаў будуць названыя.

Яшчэ мы адразу адкрываем чытацкае галасаванне! Па спасылцы вы знойдзеце форму для галасавання і тэксты для чытання. У гэтым годзе вы зможаце паспрыяць выданню кніг у дзвюх намінацыях: «Дзіцячая і падлеткавая кніга» і «Масавыя жанры» . Па рашэнні Аргкамітэта чытацкае галасаванне ў намінацыі «Нон-фікшн» не праводзіцца.

Пераможцы ў кожнай намінацыі атрымаюць магчымасць выдаць свой тэкст электронным выданнем (на ўмовах тэндару).

Дэдлайн галасавання – 22 чэрвеня (нядзеля) 18.00 (па Варшаве).

Імёны пераможцаў (па чытацкім галасаванні і па выбару журы) будуць вядомыя напрыканцы чэрвеня.

 

Leave a Reply