Фестываль “Pradmova” паведамляе пра перанос мінскай імпрэзы
1 min readШаноўныя сябры!
Наша каманда амаль год рыхтавалася да імпрэзаў фестываля інтэлектуальнай кнігі “Pradmova” ў Мінску 2-5 красавіка. На жаль, існуюць абставіны, якія мы не можам змяніць. Небяспечная сітуацыя з каронавірусам вымушае нас адмовіцца ад правядзення фестываля ў запланаваны час. З адказнасцю і павагай да нашых гасцей і наведвальнікаў мы пераносім фестываль “Pradmova” на восень.
Мы будзем імкнуцца максімальна захаваць імпрэзы ў тым выглядзе, у якім яны былі запланаваныя. Большасць замежных і беларускіх гасцей пацвердзіла сваё жаданне прыняць удзел у фестывалі “Pradmova” пасля зняцця абмежаванняў. Мы прыносім выбачэнні нашым партнёрам і патэнцыйным удзельнікамі за нязручнасці і спадзяемся на паляпшэнне сітуацыі ў будучыні. Калі вы лічыце, што ваша заяўка праз перанос страціць актуальнасць, калі ласка, напішыце нам пра гэта.
Беражыце сябе і да сустрэчы восенню!
Каманда фестываля інтэлектуальнай кнігі “Pradmova”