Фестываль “Прадмова” абвяшчае пра перанос сезона на вясну 2022 г.
1 min readШаноўныя сябры,
каманда Фестываля інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” пасля шэрагу абмеркаванняў прыняла рашэнне перанесці правядзенне нашага чарговага чацвёртага сезона на вясну 2022 г. На жаль, у бягучых абставінах далейшага пагаршэння эпідэмічнай сітуацыі і працягу вострага сацыяльна-палітычнага крызісу ў краіне, аргкамітэт не можа гарантаваць належны ўзровень бяспекі ўдзельнікам і гасцям фестываля. Спадзяемся, што разам мы здолеем зрабіць фестываль інтэлектуальнай кнігі яркім і значным культурна-асветніцкім мерапрыемствам наступнага году. Заставайцеся з намі і разумнымі кнігамі! Да новых сустрэч.
Каманда фестываля інтэлектуальнай кнігі “Прадмова”