Занятак на развіццё эмацыйнага інтэлекту (ЭІ) “Базавыя эмоцыі” з Алесяй Савіч ад студыі “Дзіцячы аксяродак”
Арганізатары: Студыя "Дзіцячы аксяродак"
Удзельнікі: Вядоўца − Алеся Савіч
1 кастрычніка 2023, Батумі (дзіцячая пляцоўка), 14.30-15.40
На занятках мы падрабязна даведаемся пра свае эмоцыі і пачуцці, будзем вучыцца разумець эмоцыі і пачуцці іншых, спраўляцца з канфліктнымі сітуацыямі, будзем вывучаць эфектыўную камунікацыю і сацыяльныя паводзіны. Заняткі будуць праходзіць з элементамі арт-тэрапіі і псіхалагічнымі гульнямі.
Tags: эмацыйны інтэлект, студыя Дзіцячы аксяродак, майстар-клас, дзіцячы занятак, Батумі, базавыя эмоцыі, Алеся Савіч, 2023,