Фестываль інтэлектуальнай кнігі

Беларускі ў анталогіі, прысвечанай фемінізму Еўропы: хто яны? Расказваюць Альміра Усманава і Уладзіслаў Гарбацкі

Арганізатары: Цэнтр гендарных даследаванняў ЕГУ

Удзельнікі: Альміра Усманава і Уладзіслаў Гарбацкі

Час і месца: 12 кастрычніка 2025, Беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus g. 20), 16.30-17.30

Мерапрыемства прысьвечана беларускім старонкам гісторыі фэмінізму Эўропы, анталёгіі, якая выйшла ў канцы 2024 году – Texts and Contexts from the History of Feminism and Women’s Rights. Упершыню ў вялікую анталёгію ўвайшлі беларускія тэксты і кантэксты, анталёгія папоўнілася беларускімі прозьвішчамі такіх дзяячак, як Ларыса Геніюш, Івонка Сурвіла, Вераніка Чаркасава і Сьвятлана Алексіевіч.