Фестываль інтэлектуальнай кнігі

Вялікая віленская сага Крысціны Сабаляўскайце: наколькі “Silva rerum” — беларускі раман? Гутарка выдаўца-гісторыка з выдаўцом-перакладчыкам

Арганізатары: PRADMOVA

Удзельнікі: Сяргей Шупа, Андрэй Янушкевіч

Час і месца: 23 лістапада 2025, нядзеля, Pałac Staszica (Nowy Świat, 72), sala 268, 13.40-14.20

Вялікая віленская сага — цыкл гістарычных раманаў “Silva rerum” доктара мастацтвазнаўства Крысціны Сабаляўскайце — адна з самых значных падзей у літоўскай літаратуры апошніх дзесяцігоддзяў, якая атрымала ўвагу і прызнанне ў Літве і за мяжой.

Літоўскія чытачы, выбіраючы ў 2018 г. сто кніг стагоддзя, прысудзілі раманнаму цыклу “Silva rerum” трэцяе месца.

“Выдатна напісаны, маркесаўскі раман, дзея якога адбываецца ў Літве XVII стагоддзя і які разам з тым нагадвае, што гісторыя Цэнтральнай Еўропы — гэта наш агульны наратыў” (Вольга Такарчук).