Кішэнны самвыдаў: воркшоп па квір-феміністычным зіне на тэму небінарнасці мовы
Арганізатары: Fem*Bridging Cultures, Europäische Medien Initiative; Fem.Cultural Network
Удзельнікі: Марыям Агамян, Галка Ярманова
Час і месца: 18 кастрычніка 2024, пятніца, Fem*HUB Bridging Cultures (Wartburgstr. 41), 18:00-20:00
На гэтым варштаце ўдзельніцы* маюць магчымасць стварыць уласныя зіны, якія закранаюць тэму небінарнасці мовы. Кожная* можа актыўна і незалежна праявіць сваю крэатыўнасць, падзяліўшыся ўласнымі думкамі і досведам у форме зіна.
Зіны — гэта актывісцкі і не толькі фармат самвыдату. Яны ствараюцца ў адным экзэмпляры або невялікім накладам. Гэта папулярнае медыя для салідарнасці, выражэння эмоцый і распаўсюджвання важных ідэй.
Варкшоп правядуць Марыям Агамян і Галка Ярманова (UA).
Марыям Агамян — квір-феміністка, суаўтарка “Квірадыё”, драматургіня. Яна стварае зіны для публічнага і прыватнага карыстання.
Галка Ярманова выкарыстоўвае зіны як метад студэнцкага даследавання на курсах па квір-тэорыі і крэатыўным пісьме. Яна дакументуе і архівуе зіны разам з калектывам “Самазванкі”.
Мова: украінская і беларуская.
Увага, імпрэза адбудзецца ў Fem*HUB Bridging Cultures па адрасе Wartburgstr. 41.
Fem*LanguagEncounters ад Fem*BridgingCultures (EMI e.V.) праходзіць пры падтрымцы МЗС Германіі ў рамках Праграмы супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасцю.