Фестываль інтэлектуальнай кнігі

Вадзім Шклярык “Як гавораць беларусы”: прэзентацыя з аповедам пра дыялекталагічныя экспедыцыі і стварэнне кнігі

Арганізатары: Вадзім Шклярык, Zakład Białorutenistyki Instytutu Filologii Wschodniosłowiańskich UAM

Удзельнікі: Вадзім Шклярык

Час і месца: 1 снежня 2024, нядзеля, пляцоўка А (аўдыторыя С2), 14.35-15.25

Аўтар кнігі “Як гавораць беларусы” — кандыдат філалагічных навук Вадзім Шклярык, займаецца папулярызацыяй беларускай мовы, удзельнічаў у розных журналісцкіх праектах, у тым ліку ў дакументальным фільме — “Гаворкі Беларусі“.

У кнізе даступна расказваецца пра тое, чым беларуская мова адрозніваецца ад рускай і ўкраінскай, якая ў яе дыялектная аснова, што адметнага ёсць у гаворках Беларусі. Да прыкладу, у выданні вы знойдзеце адказы на пытанні, што такое ганавíцы і мя́тлушка, дзе ў нас гавораць мухá і куры́ца і якіх беларусаў раней называлі сакунамі.

Купіць кнігу можна тут.