Фестываль інтэлектуальнай кнігі

“У чацвер у мяне з носа пачала расці фасоля…”: літаратура як экзістэнцыяльная кантрабанда. Сустрэча з Дамінікай Словік

Арганізатары: PRADMOVA

Удзельнікі: Дамініка Словік, Андрэй Хадановіч

Час і месца: 23 лістапада 2025, нядзеля, Foksal, 11, пляцоўка А, 17.40-18.30

Дамініка Словік — адна з найбольш выбітных польскіх пісьменніц новага пакалення. Яе раман “Зімоўка” (2019) стаў бестселерам і атрымаў прэмію Paszport “Polityki”. Зборнік апавяданняў Дамінікі Словік “Самасейкі” нядаўна выйшаў па-беларуску ў перакладзе Алены Пятровіч у выдавецтве Андрэя Янушкевіча. У кнізе аўтарка старанна фіксуе шэпт прыроды, а таксама кліматычную катастрофу, якая адбываецца на нашых вачах. У свеце герояў “Самасеек” кіруе ўяўленне, няма да­кладных правіл, а мяжа паміж светам людзей і пры­родай становіцца ўсё больш размытай.

Мадэратар – Андрэй Хадановіч.