Фестываль інтэлектуальнай кнігі

“Сярэдняя Еўропа”: на руінах адной утопіі: размова Кшыштафа Чыжэўскага, Ярослава Кюіша і N.F. Прэзентацыя серыі кніг фундацыі Pogranicze

Арганізатары: Фестываль PRADMOVA

Удзельнікі: Кшыштаф Чыжэўскі, N.F., Ярослаў Кюіш

8 кастрычніка 2023, Варшава (пляцоўка А), 15.50-17.10

Класічная формула Сярэдняй Еўропы, з якой пагадзіліся б Кундэра і Гедройць, гэта “культура супраць геапалітыкі”. Малыя народы між Нямеччынай і Расеяй, для якіх гісторыя − гэта пераважна генацыд ці каланізацыя, выбіраюць абуджэнне ў культуру, мысленне, творчасць (творачы, зруйнуем!) і як спосаб выжывання, і як форму супраціву. У гэтым сэнсе Сярэдняя Еўропа як ідэя і парадыгма – не толькі пра рэгіянальнае і не толькі пра “еўрапейскае”.

Што адбывалася з гэтай ідэяй/утопіяй (культуры) цягам посткамуністычнага трыццацігоддзя? Ці захавала яна сваю глыбіню, празрыстасць, прывабнасць і сваю ўладу – у сённяшніх краявідах, відавочна, захопленых “злом”, сярод цынічных медыяманіпуляцый, на руінах смецця і страху, што калісьці былі (Усходняй) Еўропай?

Tags:

Ярослаў КюішСярэдняя ЕўропапрэзентацыяКшыштаф ЧыжэўскікультурадыскусіягісторыягеапалітыкаВаршаваPogranicze2023