Фестываль інтэлектуальнай кнігі

Сустрэча з Віктарам Шадурскім і прэзентацыя “Нараджэнне беларускага Левіяфана. Беларусь ад парламенцкай рэспублікі да аўтарытарнага рэжыму (1990-1996)”

Арганізатары: Віктар Шадурскі

Удзельнікі: Віктар Шадурскі

Час і месца: 30 лістапада 2024, субота, пляцоўка А (аўдыторыя С2), 14.30-15.30

Беластоцкае выдавецтва “Камунікат” выдала манаграфію Віктара Шадурскага “Нараджэнне беларускага Левіяфана. Беларусь ад парламенцкай рэспублікі да аўтарытарнага рэжыму (1990-1996)”.

У манаграфіі аўтар адказвае на пытанні, як і чаму Беларусь атрымала незалежнасць, хто да гэтага спрычыніўся, чаму потым не спрацавалі дэмакратычныя інстытуцыі і чаму беларусы аказаліся ўразлівымі да дэмагогіі і папулізму.

Кніга можа быць цікавай для маладых беларусаў, а таксама для ўсіх, хто цікавіцца сучаснай беларускай гісторыяй.

Віктар Шадурскі — доктар гістарычных навук, прафесар, былы дэкан факультэта міжнародных адносін БДУ. У сваёй кнізе ён разглядае перыяд нашай гісторыі ад моманту, калі Беларусь атрымала незалежнасць і ўласную дзяржаўнасць, да рэферэндуму 1996 года, калі Аляксандр Лукашэнка разагнаў дэмакратычна абраны парламент і канчаткова скіраваў краіну на рэйкі аўтарытарызму.

Вокладку для кнігі зрабіла Аляксандра Канафальская.