Сучасныя даследаванні культурнай спадчыны: як мы рабілі часопіс. Прэзентацыя альманаха “CTRL+S”
Арганізатары: ЕГУ
Удзельнікі: Сцяпан Захаркевіч, Паўліна Скурко, Сцяпан Стурэйка
Час і месца: 10 кастрычніка 2025, Беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus g. 20), 18.00-18.50
Дыскусія-прэзентацыя падвядзе важную прамежкавую рысу пад 5 гадамі стварэння штогадовага альманаха “CTRL+S”, прысвечанага культурнай спадчыне, які выдаецца пад эгідай ЕГУ з 2021 года. Будуць прадстаўленыя ўсе пяць нумароў выдання, адбудзецца жывая дыскусія з удзелам Сцяпана Захаркевіча, Паўліны Скурко і Сцяпана Стурэйкі пра сучасныя падыходы да крытычных даследаванняў культурнай спадчыны і месца ў гэтым беларускай праблематыкі.
Мадэратар – Сцяпан Стурэйка.