Спорт па-за палітыкай: дыскусія з аўтарам кнігі пра ножны шпурляк Арцёмам Сізінцавым
Арганізатары: Skaryna Press
Удзельнікі: Арцём Сізінцаў
Час і месца: 12 кастрычніка 2025, клуб "Павільёнас" (Pylimo g. 21B), 15.50-16.20
Ці ёсць спорт часткай палітыкі або ў здаровым дэмакратычным грамадстве яго можна будзе адасобіць ад палітыкі цалкам, утварыўшы незалежную галіну? Ці праўда, што спорт – частка прапаганды толькі пры дыктатуры, а ў дэмакратыях палітычны бамонд не мае ніякага ўплыву на яго?
У Беларусі не было ніводнай улады, ніводнага ладу, пры якіх спорт бытаваў асобна ад палітыкі. Аднак, што важна, і ніхто з суседзяў беларусаў не меў падобнага этапу. Гэта можна прасачыць на прыкладзе спартовай літаратуры. Палітычныя працэсы ўплывалі не толькі на “ідэалагічную правільнасць” пададзеных звестак, яны істотна фарміравалі стыль напісання, а таксама таўшчыню асобных раздзелаў.
На сустрэчы з аўтарам кнігі пра гісторыю ножнага шпурляку (футбола) на Аршаншчыне Арцёмам Сізінцавым можна будзе падыскутаваць на гэтую тэму і вылучыць плюсы і мінусы палітызацыі спорту.