Спектакль “Васіль Быкаў і ягоныя д’яблы” (рэжысёр Васіль Дранько-Майсюк) 14+. Патрабуецца рэгістрацыя
Арганізатары: PRADMOVA
Удзельнікі:
Час і месца: 18 лістапада 2024, панядзелак, пляцоўка А (ul. Foksal, 11), 20.00-21.20
“Васіль Быкаў і ягоныя д’яблы” – біяграфічны перформанс пра творчы і чалавечы лёс мастака. Аповед створаны на падставе архіўных дакументаў і прыжыццёвых інтэрв’ю, а таксама ўключае ўрыўкі са знакамітых і малавядомых твораў В.Быкава. Незвычайная іранічная форма ў новым ракурсе раскрывае вобраз народнага пісьменніка Беларусі.
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр: Васіль Дранько-Майсюк.
Сцэнаграфія: Даніла Ганчароў.
Кампазітар: Сяргей Пукст.
Акторы: Алена Баярава, Васіль Дранько-Майсюк, Вольга Каралёнак, Сяргей Пукст, Маргарыта Яцкевіч.
Працягласць: 80 хвілін. Узрост: 14+
Спасылка на рэгістрацыю. Колькасць месцаў абмежаваная.