Фестываль інтэлектуальнай кнігі

Спектакль “Сумны суп” тэатра “Прыехалі” (па творах Вольгі Гапеевай)

Арганізатары: Тэатр "Прыехалі", Фундацыя "Тутака"

Удзельнікі: Александр Енджэеускі, Настасся Суханосік, Кацярына Еудакімава, Павел Станкевіч

Час і месца: 11 кастрычніка 2025, Беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus g. 20), 18.00-18.50

Спектакль “Сумны суп” пастаўлены тэатрам “Прыехалі” ў 2024 годзе. У аснове спектакля ляжаць творы Вольгі Гапеевай з кніг “Сумны суп” і “Самотная шкарпэтка”.

Спектакль складаецца з 4 гісторый, дзе ў канцы кожнай гісторыі робіцца выснова, якая вучыць гледача наступнаму: будзь уважлівы да іншага чалавека, бо ты можаш пакрыўдзіць яго адным словам; ты можаш стаць кім заўгодна, галоўнае верыць і нешта для гэтага рабіць; будзь самім сабой і ідзі да сваёй мары; сяброўства не мае межаў, і не важна, які ты.

Спектакль на беларускай мове для сямейнага прагляду (дзеці 8+ з бацькамі).
Працягласць спектакля 50 хвілін (без антракту).