Сюжэтныя ніткі і вузлы рамана “Правек і іншыя часы” Вольгі Такарчук: размова з перакладчыцай Марынай Шодай
Арганізатары: PRADMOVA
Удзельнікі: Марына Шода
Час і месца: 12 кастрычніка 2025, клуб "Павільёнас" (Pylimo g. 21B), 14.20-15.10
Раман “Правек і іншыя часы” – твор, дзякуючы якому імя Вольгі Такарчук стала вядомым не толькі ў Польшчы, але і ў шырокім свеце. Яго можна выкарыстоўваць як сістэму кодаў для арыентацыі ва ўсёй далейшай творчасці нобелеўскай лаўрэаткі. А як гэта рабіць, раскажа перакладчыца і даследчыца літаратуры Марына Шода.
Размова прымеркаваная да перавыдання перакладу рамана на беларускую мову – выдавецтва “Логвінаў” нядаўна перавыпусціла кнігу.