Фестываль інтэлектуальнай кнігі

“Што такое этнафіласофія і дзе такі звер гуляе?”. Прэзентацыя серыі кніг у межах праекта “Беларуская этнафіласофія ў сістэме нацыянальнай культуры”

Арганізатары: Фестываль PRADMOVA

Удзельнікі: Мадэратар − Іван Новік

14 кастрычніка 2023, Вільнюс, 17.20 – 18.00

Ужо некалькі год пад агульнай шыльдай Інстытуту філасофіі ідзе праца і выданне кніг, абʼяднаных агульным канцэптам этнафіласофіі:
– у 2021 выйшла «Трошкі бліжэй да Сонца, трошкі далей ад Месяца: беларуская народная філасофія»;
– у 2023 свет пабачыла першая кніга з запланавага пяцітомніка «Традыцыйны светалад беларусаў», а неўзабаве ў друк мусіць пайсці і наступны том.
Гэтыя кнігі – плён спробы беларускіх філосафаў, этнографаў і фалькларыстаў паяднаць разам філасофскую рэфлексію, мастацкую і літаратурную традыцыю і “народнае мысленне” (сукупнасць тых філасофскіх і светапоглядных прынцыпаў, якія можна адшукаць і выявіць у беларускім фальклоры). Аўтары спрабавалі прайсці між Сцылай і Харыбдай грунтоўнага навуковага даследавання і вымогаў навукова-папулярнага жанру: не мудрагеліць занадта, але данесці свае (і народныя) думкі да “паспалітага” чытача.

У прэзентацыі возьме ўдзел адзін з аўтараў праекту – Іван Новік, які пазнаёміць не толькі з самімі кнігамі, але і “унутранай кухняй” праекту, з тымі падзеямі, якія спрычыніліся да яго запачаткавання.

 

Tags:

этнафіласофіяфіласофіяфальклорІван НовікВільнюсбеларуская этнафіласофія2023