Фестываль інтэлектуальнай кнігі

Шрыфтавы архіў: размова аб праекце Алы Пігальскай

Арганізатары: Ала Пігальская

Удзельнікі: Ала Пігальская

Час і месца: 3 лістапада 2024, нядзеля, анлайн, 17.10-18.00

Даследчыца, дызайнерка Ала Пігальская засяродзіцца на гістарычных шрыфтах у дызайне вокладак (на падставе гістарычных прататыпаў кірыліцы: скорапісу ВКЛ, паўустава, буквіцы і лацінскага алфавіта: готыкі і гуманістычнага курсіву). Напрыканцы сустрэчы ўдзельнікі паспрабуюць напісаць сваё імя розным відамі гістарычнага пісьма.

На старонцы Šryftavy archiŭ / Шрыфтавы Архіў прадстаўлены беларускі маляваны шрыфт, які выкарыстоўваўся ў кнігах, надрукаваных ў 90-я гг., калі Беларусь здабыла незалежнасць, а тыпаграфіі пераходзілі на лічбавыя тэхналогіі. Палітычныя і тэхналагічныя змены стварылі прастору нявызначанасці і свабоды, бо савецкія абмежаванні, цэнзуры і стандарты больш не дзейнічаюлі, а новыя яшчэ не ўсталяваліся. Дызайнеры малююць унікальныя літары бадай для кожнай кнігі пакуль не атрымалі распаўсюд лічбавыя шрыфты. На старонцы Šryftavy archiŭ / Шрыфтавы Архіў можна пабачыць формы ўвасаблялення свабоды і стыля 90-х.

Час мерапрыемстваў GMT+01:00 Цэнтральнаеўрапейскі час CET  (Варшава). Трансляцыя будзе дасяжная ў пазначаныя дату і час у суполцы фестываля ў Facebook і на Youtube-канале.