Саша Філіпенка па-беларуску: творчая сустрэча з пісьменнікам
Арганізатары: PRADMOVA
Удзельнікі: Саша Філіпенка, Сабіна Брыло
Час і месца: 6 кастрычніка 2024, нядзеля, Вільнюс, 18.40-20.00
На сустрэчы Саша Філіпенка распавядзе пра выхад беларускіх перакладаў кніг, задуму новай кнігі па-беларуску і супрацу з тэатральнымі рэжысёрамі. Мадэратарка – журналістка і пісьменніца Сабіна Брыло.
Саша Філіпенка – беларускі пісьменнік, сцэнарыст. Лаўрэат “Рускай прэміі” 2014 года, аўтар раманаў “Былы сын”, “Задумы”, “Цкаванне”. Аўтар рамана “Чырвоны Крыж”, які перакладзены на дзясятак моў і які швейцарскае радыё выбрала ў ліку найлепшых раманаў года.
Раманы Сашы Філіпенкі перакладзеныя на французскую, нямецкую, чэшскую, венгерскую, польскую, італьянскую, англійскую, харвацкую, галандскую, іспанскую, японскую, шведскую, славацкую, тайскую, турэцкую мовы (і ў найбліжэйшых планах – карэйская). Яны напісаны па-руску, аднак сёлета былі пераствораныя па-беларуску.