“Сабакі Эўропы”. Нямецкая версія. Размова аўтара Альгерда Бахарэвіча з перакладчыцай Нінай Вэлер
Арганізатары: PRADMOVA
Удзельнікі: Альгерд Базарэвіч, Ніна Вэлер
Час і месца: 20 кастрычніка 2024, нядзеля, пляцоўка А, 17.30-18.30
У лютым 2024 года ў выдавецтве Voland&Quist выйшаў пераклад на нямецкую мову рамана Альгерда Бахарэвіча “Сабакі Эўропы”. Перакладчык Томас Вайлер працаваў над кнігай тры гады і быў уганараваны за сваю працу прэміяй Паўля Цэляна (прысуджаецца штогод за найлепшы пераклад твораў сусветнай літаратуры на нямецкую мову).
Пра лёс беларускага арыгінала, прызнанага ўладамі экстрэмісцкім, пра выхад нямецкага перакладу, пакручасты шлях кнігі, яе ўспрыманне ў нямецкамоўных краінах, супрацу з выдавецтвам і перакладчыкам і бачнасць беларускай літаратуры ў нямецкім асяроддзі — размова перакладчыцы, славісткі Ніны Вэлер з аўтарам “Сабак Эўропы” Альгердам Бахарэвічам.
Мова: беларуская, нямецкая.