Фестываль інтэлектуальнай кнігі

Размова пра кнігу “Там, дзе няма цемнаты” з яе аўтарам Аляксандрам Лукашуком

Арганізатары: Выдавецтва "Вясна"

Удзельнікі: Аляксандр Лукашук

Час і месца: 1 снежня 2024, нядзеля, пляцоўка А (аўдыторыя С2), 17.35-18.20

Аляксандр Лукашук, які ўзначальваў Беларускую службу “Радыё Свабода” з 1998 да 2023, выдаў кнігу ўспамінаў з назвай “Там, дзе няма цемнаты” (цытата з песні гурта ULIS).

Мемуары выйшлі з друку ў пражскім выдавецтве Vesna.

Ва ўспамінах аўтар расказвае, як стваралася Свабода, што яна рабіла з аўдыторыяй, журналістамі і ім самім. Акрамя гэтага Лукашук расказвае пра афганскі перыяд свайго жыцця.

У размове пісьменнік у журналіст закране наступныя пытанні:

1) тры галоўныя праблемы нон-фікшн,
2) роля Алеся Адамовіча ў Нобелеўскай прэміі Святланы Алексіевіч,
3) палітыка памяці і задачы беларускай дакументальнай літаратуры пасля 2020 году.