Фестываль інтэлектуальнай кнігі

Прывіды і настальгія − пісьмо з ніадкуль пра Беларусь як успамін: размова з пісьменніцай Таццянай Заміроўскай

Арганізатары: Фестываль PRADMOVA

Удзельнікі: Таццяна Заміроўская

21 кастрычніка 2023, анлайн, 18.15 – 19.15

Як пісаць пра Беларусь, калі ты даўно жывеш не ў Беларусі і яна цяпер уяўная і прывідная прастора, нібыта існуючая толькі ва ўспамінах? А можа, ты сам − прывід, які “хонціць” тыя месцы, у якіх цябе больш няма, але дзе застаўся твой боль? Дарэчы, чаму ў беларускай мове няма адпаведніка слову haunt?

Стваральніца “прывідных гісторый” пра няспраўджаныя лёсы і паралельныя рэчаіснасці, аўтарка метафізічнага рамана пра Беларусь-ва-ўспамінах-памерлых Таццяна Заміроўская раскажа пра свой досвед “тутэйшага” пісьма ў “тамтэйшай” прасторы і адкажа на любыя пытанні, нават пра музычную крытыку, бо мы ўсе павінны дапамагаць адно аднаму і быць тэрапеўтычнымі і падтрымліваючымі суразмоўцамі, а не аддаленымі касмічнымі аб’ектамі ў сусветнай пустэчы выгнання.

Час мерапрыемстваў GMT+02:00 Цэнтральнаеўрапейскі час (Варшава). Трансляцыя мерапрыемства будзе дасяжная ў пазначаныя дату і час у суполцы фестываля ў Facebook.

Дадаць падзею ў гугл-каляндар

Tags:

размовапрозаЗаміроўскаяанлайн2023