Прэзэнтацыя зіну Сэры ван Андэрс “Картаграфія тваёй сэксуальнасьці” з удзелам перакладчыкаў
Арганізатары: Выдавецтва "Скарына" (Лондан), Андрэй Клішын (ЗША), Уладзіслаў Гарбацкі (Вільня)
Удзельнікі: Уладзіслаў Гарбацкі, Андрэй Клішын
Час і месца: 1 снежня 2024, нядзеля, пляцоўка А (аўдыторыя С2), 18.20-19.25
Прэзэнтацыя нефармальнага навукова-папулярнага зіну пра тэорыю сэксуальных канфігурацыяў (ТСК). Саму тэорыю распрацавала прафэсарка Сэры ван Андэрс, а над ангельскім арыгіналам працавалі Алекс Янтафі, Мэг-Джон Баркер і Джулс Шыл.
ТСК прапануе больш шырокі спэктар тэрмінаў для абмеркаваньня гендарнай ідэнтычнасьці і сэксуальнай арыентацыі. Што існуе па-за бінарнымі клясамі мужчынаў і жанчынаў, геяў і гетэра, ванілі і БДСМ? Якую прастору займае разнастайнасьць самасьцяў гендар/полу і, як знайсьці ў гэтай прасторы сябе? Гэтымі картаграфічнымі пытаньнямі і займаецца ТСК. Новы гендарны зін “Картаграфія тваёй сэксуальнасьці” Сэры ван Андэрс з’явіўся па-беларуску (у перакладзе А. Клішына і У. Гарбацкага).