Прэзентацыя Зіна Pamyłka — часопіса пра прыродазнаўчыя ды тэхнічныя навукі
Арганізатары: Міхаіл Волчак, супольнасць Pamyłka
Удзельнікі: Міхаіл Волчак
Час і месца: 3 лістапада 2024, нядзеля, анлайн, 12.10-13.00
PAMYŁKA – гэта самвыдат-часопіс пра натуральныя ды тэхнічныя навукі. Мэта часопіса – не сам часопіс, а стварэнне супольнасці беларускіх навукоўцаў, якія жадаюць разам працаваць на карысць развіцця сусвету.
Падчас прэзентацыі вы даведаецеся, як ствараецца часопіс, як да яго можна далучыцца ў якасці аўтара ці мастака.
А таксама стваральнікі распавядуць пра прэмію для беларускіх навукоўцаў – Бізон Гіґс, якую яны плануюць арганізаваць.
Па спасылцы вы можаце набыць усе нумары у друкаваным варыянце, ці зрабіць данат за pdf-версію.
Час мерапрыемстваў GMT+01:00 Цэнтральнаеўрапейскі час CET (Варшава). Трансляцыя будзе дасяжная ў пазначаныя дату і час у суполцы фестываля ў Facebook і на Youtube-канале.