Прэзентацыя зборніка вершаў Машы Калека “Ніхто не чакае”
Арганізатары: Выдавецтва "Гутэнберг", Ігар Крэбс
Удзельнікі: Перакладчык Ігар Крэбс, рэдактарка Ганна Янкута
Час і месца: 1 снежня 2024, нядзеля, пляцоўка А (аўдыторыя С2), 13.15-13.55
Перакладчык Ігар Крэбс і рэдактар Ганна Янкута прэзентуюць кнігу паэзіі Машы Калека “Ніхто не чакае”, якая выйшла сёлета ў выдавецтве Gutenberg Publisher.
Маша Калека (1907–1975) выязджала ў эміграцыю тройчы. Першы раз яшчэ дзіцём: яе сям’я ўцякла ад пагромаў з Польшчы ў Германію. Другі раз у 1938 годзе, з Берліна. Нацысты прызналі яе першыя паэтычныя зборнікі “шкоднымі і непажаданымі”, і яна эмігравала ў ЗША. А пазней – у Ізраіль. Яна ўратавалася ад самага страшнага. Але туга па радзіме ціснула на яе да самай смерці. Новага дому яна так нідзе і не знайшла, “радзімай абраўшы любоў”.