Фестываль інтэлектуальнай кнігі

Прэзентацыя выдавецтва Grunwald Publishing (Таронта, Канада) з удзелам Вольгі Яноўскай

Арганізатары: Grunwald Publishing

Удзельнікі: Вольга Яноўская

Час і месца: 2 лістапада 2024, субота, анлайн, 16.10-16.50

Сустрэча-прэзентацыя, якая пазнаёміць публіку з выдавецтвам Grunwald Publishing. Выдавецтва толькі пачало сваю працу, і яго асноўны накірунак — гэта пераклад беларускай літаратуры на англійскую мову і выданне кніг для англамоўнай аўдыторыі.

У выдавецтве па-англійску выйшла кніга Максіма Гарэцкага “Дзве душы” (Maksim Haretski “Two Souls”) у перакладзе Вольгі Яноўскай — заснавальніцы выдавецтва.

“… Для ЗША і асабліва Канады, “краін імігрантаў”, дзе жывуць мільёны прадстаўнікоў розных “маленькіх” культур, нацый і моў, пытанні аб асіміляцыі, захаванні, вызначэнні і выбудове ідэнтычнасці застаюцца актуальнымі, і дыялогі аб гэтым тут не спыняюцца. Таму я спадзяюся, што нашы пераклады дапамогуць прасунуць нашу культуру і наратыў, пашырыць след, і стануць часткай больш шырокага культурнага абмену”, — кажа Вольга Яноўская.

Час мерапрыемстваў GMT+01:00 Цэнтральнаеўрапейскі час CET  (Варшава). Трансляцыя будзе дасяжная ў пазначаныя дату і час у суполцы фестываля ў Facebook і на Youtube-канале.