Фестываль інтэлектуальнай кнігі

Прэзентацыя рамана Змітра Вішнёва “Я — тое мяса, якое прыгатаваў Зміцер”

Арганізатары: Ірына Герасімовіч

Удзельнікі: Зміцер Вішнёў, Ірына Герасімовіч

Час і месца: 11 кастрычніка 2025, клуб "Павільёнас" (Pylimo g. 21B), 19.40-20.20

Раман-лабірынт беларускага эмігранта, які нагадвае адначасова падарожжа Дантэ ў пекла, плаванне Адысея дадому і камп’ютарную гульню-блукалку, у якой трэба адшукаць выйсце і выжыць. У загадкавым тунэлі пад Берлінам галоўнаму герою давядзецца сутыкнуцца з уласнымі страхамі і спазнаць самога сябе.

Кніга Змітра Вішнёва “Я – тое мяса, якое прыгатаваў Зміцер” выйшла ў выдавецтве “Skaryna Press” у межах акцыi “33 кнігі для іншай Беларусі” пры падтрымцы Goethe-Institut im Exil.