Фестываль інтэлектуальнай кнігі

Прэзэнтацыя рамана Крысціны Сабаляўскайце “Silva rerum” (кнігі І і ІІ) у перакладзе Сяргея Шупы

Арганізатары: Выдавецтва "Вясна" (Прага)

Удзельнікі: Сяргей Шупа

Час і месца: 11 кастрычніка 2025, клуб "Павільёнас" (Pylimo g. 21B), 17.30-18.10

Вялікая віленская сага — цыкл гістарычных раманаў “Silva rerum” доктара мастацтвазнаўства Крысціны Сабаляўскайце — адна з самых значных падзей у літоўскай літаратуры апошніх дзесяцігоддзяў, якая атрымала ўвагу і прызнанне ў Літве і за мяжой.

Літоўскія чытачы, выбіраючы ў 2018 г. сто кніг стагоддзя, прысудзілі раманнаму цыклу “Silva rerum” трэцяе месца.

“Выдатна напісаны, маркесаўскі раман, дзея якога адбываецца ў Літве XVII стагоддзя і які разам з тым нагадвае, што гісторыя Цэнтральнай Еўропы — гэта наш агульны наратыў” (Вольга Такарчук).