Прэзентацыя рамана Крысціны Сабаляўскайце “Silva rerum” (кнігі І і ІІ) у перакладзе Сяргея Шупы
Арганізатары: Выдавецтва "Вясна" (Прага)
Удзельнікі: Сяргей Шупа
Час і месца: 8 лістапада 2025, UAM (al. Niepodległośći, 4, Wydział Neofilologji), пляцоўка В (аўд. 01В), 17.10-17.50
Вялікая віленская сага — цыкл гістарычных раманаў “Silva rerum” доктара мастацтвазнаўства Крысціны Сабаляўскайце — адна з самых значных падзей у літоўскай літаратуры апошніх дзесяцігоддзяў, якая атрымала ўвагу і прызнанне ў Літве і за мяжой.
Літоўскія чытачы, выбіраючы ў 2018 г. сто кніг стагоддзя, прысудзілі раманнаму цыклу “Silva rerum” трэцяе месца.
“Выдатна напісаны, маркесаўскі раман, дзея якога адбываецца ў Літве XVII стагоддзя і які разам з тым нагадвае, што гісторыя Цэнтральнай Еўропы — гэта наш агульны наратыў” (Вольга Такарчук).